Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мя́табот.мя́та, -ты ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мя́таж., бот.мя́та
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мя́та, ‑ы, ДМ мяце, ж.
Травяністая расліна сямейства губакветных з моцным пахам, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне, парфумерыі і кандытарскай справе. У агародчыку перад кожным домам раслі вяргіні, ружы, бэз, мята.Мурашка.Моцна пахла лугавая мята.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мята 3/163; 7/346; 9/465; 11/494
- » - палявая 7/346 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ТА (Mentha),
род кветкавых раслін сям. губакветных. Каля 25 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. Некалькі відаў здаўна культывуюцца ў многіх краінах як эфіраалейныя і лек. расліны. На Беларусі 3 дзікарослыя віды М.: водная (M. aquatica), даўгалістая (M. longifolia), палявая (M. arvensis). Трапляюцца на палях, па берагах рэк і азёр. На Беларусі вырошчваюць пераважна М. перцавую (M. × piperita) — гібрыд М. воднай і каласковай (M. spicata).
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 1,2 м. Лісце суцэльнае, зубчастае або пілаватае. Кветкі дробныя, 1- і 2-полыя, ружавата-ліловыя ў пазушных кальчаках або коласападобных ці галоўчатых суквеццях. Плод — 4-арэшак. Трава М. мае ментол, ужываецца як лек. сродак. Алей выкарыстоўваюць у парфумерыі і харч. прам-сці. Лек., эфіраалейныя, харч., меданосныя расліны.