мянту́шка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мянту́шка мянту́шкі
Р. мянту́шкі мянту́шак
Д. мянту́шцы мянту́шкам
В. мянту́шку мянту́шкі
Т. мянту́шкай
мянту́шкаю
мянту́шкамі
М. мянту́шцы мянту́шках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Мянта́шка, мянта́жка, мянта́чка, мынта́чка, мянты́шка, мэнтэ́шка, мэнтэ́нька, мэнты́шка, мэнту́шка, менту́шка, мянту́шка, мыньтю́шка, мянцю́шка ’наждачная або намазаная глінай ці пяском лапатка, якой востраць косы’, ’трапло, балбатун’ (ТСБМ, Некр., Яруш., Бір. Дзярж., Янк. 1, Шат., Сл. ПЗБ, Бяльк., Мат. Маг., Смул.; КЭС, лаг.; Сцяшк., Тарн., Выг., ТС; ДАБМ, к. 264), мянта́шыць ’мянціць касу’, ’хутка есці’, ’трапацца, гаварыць бязглуздзіцу’ (ТСБМ, Янк. 1, Шат., Мат. Гом., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. meñtė, mentė́ ’лапатка’, mentẽlė ’тачыла’ (Вяржбоўскі, дыс., 516–520; Смулкова, LP, 14, 56–57; Грынавяцкене, Liet. term., 183; Лаўчутэ, Балтизмы, 37–38). Непераканаўча Смулкова (Słownictwo, 94–95), якая дапускае крыніцай для мянта́шка і інш. прасл. met‑/mʼot‑ (> польск. miotać, рус. метать) з другасным інфіксам ‑н‑. Гл. яшчэ Свобада (Studies in Slavic Ling. and Poetics. N.-Y. — London, 1968, 246).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)