мянту́з, ментуза́, мн. ментузы́, ментузо́ў, м.

Прэснаводная драпежная рыба сямейства трасковых з падоўжаным целам і плямістай скурай.

|| прым. ментузо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мянту́з

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мянту́з ментузы́
Р. ментуза́ ментузо́ў
Д. ментузу́ ментуза́м
В. ментуза́ ментузо́ў
Т. ментузо́м ментуза́мі
М. ментузе́ ментуза́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мянту́з (род. ментуза́) м. нали́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мянту́з, ментуза, м.

Прэснаводная драпежная рыба сямейства трасковых з падоўжаным целам і плямістай скурай. Бабуля садзіцца чысціць ментузоў, а дзед з Рамірам абедаюць. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мянтуз 2/530; 7/340—341 (іл.); 12/47 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МЯНТУ́З (звычайны) (Lota lota),

адзіная прэснаводная рыба сям. трасковых атр. траскападобных. Пашыраны ў рэках і азёрах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі жыве ў вадаёмах з халоднай чыстай вадой і камяністым дном, у ямах, пад берагамі. Актыўны ўвосень і зімой, летам упадае ў спячку. Нар. назвы калека, мень, мянёк.

Даўж. да 1,7 м, маса да 32 кг (на Беларусі да 5 кг). Спінных плаўнікоў 2. Цела ўкрыта дробнай цыклоіднай луской. Верхняя сківіца выступае ўперад. На ніжняй сківіцы 1 вусік. Зубы шматлікія, шчацінкападобныя. Драпежнік. Аб’ект промыслу.

Мянтуз.

т. 11, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мянту́з м. заал. (рыба) Quppe f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мянту́з, мінту́з, мёнтуз, менту́с, манту́с ’рыба мень, Lota lota’ (ТСБМ, Грыг., Мядзв., Гарэц., Яруш., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС; лепел., КЭС). Ст.-бел. ментусъ (пач. XVIII ст.) запазычана са ст.-польск. mięntus ’тс’ (Кюнэ, Poln., 77; Булыка, Лекс. запазыч., 143; Брукнер, 332–333). Да мень (гл.). Аднак версія аб запазычанні можа пахіснуцца, калі параўнаць шырока прадстаўленыя на рускай моўнай тэрыторыі ме́нтик, ме́нту́з, ментю́г, ментю́к, мёнух, ментю́шка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ментузо́вы гл. мянтуз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мянёк, мянька́, мн. мянькі́, мянько́ў, м.

Тое, што і мянтуз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)