мя́к
выклічнік
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
◎ Мяк! 1 ’тупы ўдар’, ’падзенне, шмяк аб зямлю’ (Нас.), ’глухі моцны ўдар тупым прадметам’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Да шмяк! (гл.). Сюды ж мякаць ’валіць’, мяк- пуць ’паваліць’ (Юрч.), ’біць чым-небудзь тупым па мяккім’ (Нас.), мякнуцца ’ўпасці, ударыцца, шлёпнуцца ў гразь’ (Юрч., Нас.; усх.-гом., КЭС), а таксама мекшаны (гл.).
◎ Мяк 2 ’мянтуз, Lota lota’ (гродз., Сл. ПЗБ; шчуч., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. meknė ’язь’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адмя́кнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -мя́к, -кла; зак.
1. Стаць мякчэйшым ад вільгаці, размякнуць.
Скуры адмяклі.
2. Аслабнуць, адваліцца.
Мароз адмяк.
|| незак. адмяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. мяк, мякла; незак.
1. Рабіцца мяккім, менш цвёрдым; размякаць.
2. Рабіцца вялым, расслабленым. Хлопец хоча перавярнуцца, ды раптоўны боль забівае яму дух, ён адразу мякне. Карпюк.
3. перан. Прыходзіць у стан душэўнай дабрата, чуласці, спагадлівасць. Бацька, хоць не прызнаваўся, Ды таксама трохі мяк, Калі часам даставаўся З-за сынка ўвагі знак. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́кнуць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
мя́кну |
мя́кнем |
| 2-я ас. |
мя́кнеш |
мя́кнеце |
| 3-я ас. |
мя́кне |
мя́кнуць |
| Прошлы час |
| м. |
мя́к |
мя́клі |
| ж. |
мя́кла |
| н. |
мя́кла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
мя́кні |
мя́кніце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
мя́кнучы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
абмя́кнуць, -ну, -неш, -не; -мя́к, -кла; -ні́; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіцца мяккім, рыхлым.
Хлеб ад вільгаці абмяк.
2. Стаць больш мяккім, спагадлівым, лагодным пад уплывам чаго-н. (разм.).
Крыклівая жанчына неяк абмякла і заплакала.
|| незак. абмяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Намяка́ць ’намякаць’ (Яруш.). Відаць, з рус. намекать, адносна якога гл. Фасмер, 3, 41.
Намя́каць ’адлупцаваць’ (Мат. Гом.), ’набіць чым-небудзь тупым’ (Нас.), намя́кшыць ’набіць’ (Мат. Гом.). Да мя́к! выкл. ’шмяк!’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мя́кнуць, -ну, -неш, -не; мяк, мя́кла; -ні; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Рабіцца мяккім (да 1 знач.).
Сухары мякнуць у вадзе.
2. перан. Рабіцца вялым, расслабленым.
3. перан. Прыходзіць у стан душэўнай дабрыні, чуласці, спагадлівасці.
|| зак. намя́кнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не, намя́к, -кла (да 1 знач.) і размя́кнуць, -ну, -неш, -не; размя́к, -кла; -ні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)