Мядзве́дзі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Мядзве́дзі
Р. Мядзве́дзяў
Д. Мядзве́дзям
В. Мядзве́дзі
Т. Мядзве́дзямі
М. Мядзве́дзях

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мядзведзі 4/271; 7/335

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мядзведзі (в., Бешанковіцкі р-н) 6/613; 9/327

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МЯДЗВЕ́ДЗІ, мядзведзевыя (Ursidae),

сямейства млекакормячых атр. драпежных. Вядомы з сярэдняга міяцэну Еўразіі. 17 родаў (12 вымерлых), 7 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. Трапляюцца пераважна ў лясных раўнінных і горных ландшафтах. Жывуць паасобна або сем’ямі (самка з маладымі, часам з самцом). Буры М., чорны М. (Ursus americanus) і белагруды М. (U. thibetanus) зіму праводзяць у спячцы. На Беларусі 1 від — буры мядзведзь. 5 відаў і 3 падвіды ў Чырв. кнізе МСАП.

Даўж. да 3 м, выш. ў карку да 1,35 м, маса да 1 т. Склад цела масіўны. Галава вялікая, з падоўжанай мордай, лапы моцныя, пяціпальцыя, ступняходныя. Футра густое, з развітым падшэрсткам. Афарбоўка белая, чорная або бурая з рознымі адценнямі. Усёедныя. Манагамы. Нараджаюць 2—3 (зрэдку да 5) медзведзяняці 1 раз у 2 гады. Гл. таксама Белы мядзведзь, Грызлі.

Э.​Р.​Самусенка.

т. 11, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мядзве́дзь

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мядзве́дзь мядзве́дзі
Р. мядзве́дзя мядзве́дзяў
Д. мядзве́дзю мядзве́дзям
В. мядзве́дзя мядзве́дзяў
Т. мядзве́дзем мядзве́дзямі
М. мядзве́дзі мядзве́дзях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мядзве́дзь-бадзя́га

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мядзве́дзь-бадзя́га мядзве́дзі-бадзя́гі
Р. мядзве́дзя-бадзя́гі мядзве́дзяў-бадзя́г
Д. мядзве́дзю-бадзя́гу мядзве́дзям-бадзя́гам
В. мядзве́дзя-бадзя́гу мядзве́дзяў-бадзя́г
Т. мядзве́дзем-бадзя́гам мядзве́дзямі-бадзя́гамі
М. мядзве́дзю-бадзя́гу мядзве́дзях-бадзя́гах

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

асмакава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.

Упадабаць што‑н. па смаку. Люба ўсміхнулася: — Гэта мядзведзі. — І расказала пра тое, як мядзведзі асмакаваліся ў мёдзе. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нала́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.

Разм. Уволю паласавацца. Наласаваўшыся ўволю, мядзведзі станавіліся на заднія лапы і пачыналі дужацца. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кало́ддзе, ‑я, н., зб.

Калоды. — А я ж думала, што цябе ці ваўкі з’елі ці мядзведзі забілі, у мох зацягнулі, закапалі і калоддзем завярнулі! З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАЗІРА́НГА,

нацыянальны парк у Індыі (штат Асам), у джунглях на левым беразе р. Брахмапутра. Засн. ў 1908, да 1968 рэзерват. Пл. каля 43 тыс. га. Балотная расліннасць, рэдкалессе, зараснікі т. зв. слановай травы. Больш за палавіну сусв. папуляцыі інд. панцырнага насарога (больш як 400 жывёлін). Жывуць сланы, дзікія буйвалы, бенгальскі тыгр, леапард, мядзведзі, алені і інш. Турызм.

т. 7, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)