Мэша ’нячысцік, пачвара’, ’неахайна адзетая жанчына’ (кір., Нар. сл.), слуц. ’непаваротлівая, павольная ў працы жанчына’ (Нар. словатв.). Да мета (гл.). Не выключана магчымасць генетычнай сувязі з польск. meszka, mech, maruchaмядзведзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падабраць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Сабраць, падняць з зямлі.

    • П. россыпаныя арэхі.
  2. Паправіць; сагнуўшы, падцягнуць пад сябе (пра часткі цела).

    • П. валасы.
    • Сабака падабраў хвост.
  3. Падмяць, наваліўшыся; прыціснуць.

    • Мядзведзь падабраў пад сябе паляўнічага.
  4. Выбраць адпаведнае, патрэбнае.

    • П. брыгаду.
    • П. ключ да замка.
    • П. патрэбныя словы.
    • П. цытаты.

|| незакончанае трыванне: падбіраць.

|| назоўнік: падбор і падборка.

  • Падбор кадраў.
  • Падборка нітак патрэбнага колеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Нарэў ’вялікі мядзведзь’ (Інстр. 2). Няясна, магчыма, да рваць (гл.), прасл. *гъиайу якое, паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 96), магло мець значэнне ’схапіўшы зубамі, адарваць кусок’. Відаць, як і іншыя назвы мядзведзя, табуіза- ваная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меќалка ’коцік на дрэвах’ (Янк. 2). Відаць, да мекамядзведзь’. Аналагічны семантычны пераход ’назва звера’ > ’коцік на дрэвах’ назіраецца ў бел. коцік, польск. kotka, славен. mačica, ням. Kätzchen, якія звязаны з ’кот’, чэш. jehněda — з ’ягнё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касалапіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак.

Ставіць пры хадзе ступні наскамі ўсярэдзіну ці ў бакі. З хаты ад Андрэя, смеючыся і азіраючыся на дзверы, выбег хлопец гадоў дванаццаці, — перавальваўся з боку на бок і касалапіў, як мядзведзь. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Барлёчы ’грубыя жаночыя чаравікі’ (Касп.), барля́чы (Шат.), ба́рлеч ’чаравік’. Укр. дыял. берля́чі ’зімовыя чаравікі’, польск. berlacze ’зімовыя боты, пантофлі’. Першакрыніца — ням. Bärenlatschen (да Bärмядзведзь’, Latsche ’пантофля’, гл. Брукнер, 21). Бел. і ўкр. формы, магчыма, праз польск. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мармытанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. мармытаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Пачуўшы ляпанне стрэльбы, мядзведзь з гнеўным мармытаннем рынуўся на Тадэўчыка. Бядуля. Нечакана я пачуў недалёка ад сябе хрыплы, старэчы кашаль і павольна-ціхае мармытанне. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касалапы, ‑ая, ‑ае.

Які пры хадзе ставіць ступні наскамі ўсярэдзіну або ў бакі. Шаройка хутка закрочыў паміж дрэў, шыракаплечы, касалапы, як мядзведзь... Шамякін. // у знач. наз. касалапы, ‑ага, м. Пра мядзведзя. На досвітку сёння да сувязістаў завітаў касалапы. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марты́шка ’маленькая малпа, Cercopithecus’ (ТСБМ, Нас.), марьты́ха ’малпа’ (Бяльк.). З рус. марты́шка, ст.-рус. мартышка (XVI ст.), якое з лац. Martīnus (уласнае імя) праз с.-н.-ням. Marten, ці с.-галан. Martijn. Аналагічна польск. marcin ’грубіян, мядзведзь’ (Фасмер, 2, 576).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўпівацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Упіцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Лямкі з рэчавых мяшкоў паўпіваліся ў размоклыя кажухі і мулялі плечы. Карпюк. Трава — мядзведзь мядзведзем. У яе, Як у мядзведжую поўсць калючыя дзяды, Паўпіваліся пчолы... Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)