мядзве́дзевыя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. мядзве́дзевыя
Р. мядзве́дзевых
Д. мядзве́дзевым
В. мядзве́дзевых
Т. мядзве́дзевымі
М. мядзве́дзевых

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мядзве́дзевыя, ‑ых.

Сямейства драпежных млекакормячых, да якога адносяцца розныя віды мядзведзяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мядзве́дзевы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мядзве́дзевы мядзве́дзевая мядзве́дзевае мядзве́дзевыя
Р. мядзве́дзевага мядзве́дзевай
мядзве́дзевае
мядзве́дзевага мядзве́дзевых
Д. мядзве́дзеваму мядзве́дзевай мядзве́дзеваму мядзве́дзевым
В. мядзве́дзевы (неадуш.)
мядзве́дзевага (адуш.)
мядзве́дзевую мядзве́дзевае мядзве́дзевыя (неадуш.)
мядзве́дзевых (адуш.)
Т. мядзве́дзевым мядзве́дзевай
мядзве́дзеваю
мядзве́дзевым мядзве́дзевымі
М. мядзве́дзевым мядзве́дзевай мядзве́дзевым мядзве́дзевых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

медве́девые мн., сущ., зоол. мядзве́дзевыя, -вых.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЯДЗВЕ́ДЗІ, мядзведзевыя (Ursidae),

сямейства млекакормячых атр. драпежных. Вядомы з сярэдняга міяцэну Еўразіі. 17 родаў (12 вымерлых), 7 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і Аўстраліі. Трапляюцца пераважна ў лясных раўнінных і горных ландшафтах. Жывуць паасобна або сем’ямі (самка з маладымі, часам з самцом). Буры М., чорны М. (Ursus americanus) і белагруды М. (U. thibetanus) зіму праводзяць у спячцы. На Беларусі 1 від — буры мядзведзь. 5 відаў і 3 падвіды ў Чырв. кнізе МСАП.

Даўж. да 3 м, выш. ў карку да 1,35 м, маса да 1 т. Склад цела масіўны. Галава вялікая, з падоўжанай мордай, лапы моцныя, пяціпальцыя, ступняходныя. Футра густое, з развітым падшэрсткам. Афарбоўка белая, чорная або бурая з рознымі адценнямі. Усёедныя. Манагамы. Нараджаюць 2—3 (зрэдку да 5) медзведзяняці 1 раз у 2 гады. Гл. таксама Белы мядзведзь, Грызлі.

Э.​Р.​Самусенка.

т. 11, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)