мюзіко́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мюзіко́льны мюзіко́льная мюзіко́льнае мюзіко́льныя
Р. мюзіко́льнага мюзіко́льнай
мюзіко́льнае
мюзіко́льнага мюзіко́льных
Д. мюзіко́льнаму мюзіко́льнай мюзіко́льнаму мюзіко́льным
В. мюзіко́льны (неадуш.)
мюзіко́льнага (адуш.)
мюзіко́льную мюзіко́льнае мюзіко́льныя (неадуш.)
мюзіко́льных (адуш.)
Т. мюзіко́льным мюзіко́льнай
мюзіко́льнаю
мюзіко́льным мюзіко́льнымі
М. мюзіко́льным мюзіко́льнай мюзіко́льным мюзіко́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мю́зіко́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мю́зіко́л мю́зіко́лы
Р. мю́зіко́ла мю́зіко́лаў
Д. мю́зіко́лу мю́зіко́лам
В. мю́зіко́л мю́зіко́лы
Т. мю́зіко́лам мю́зіко́ламі
М. мю́зіко́ле мю́зіко́лах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мю́зік-хол

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мю́зік-хол мю́зіко́лы
Р. мю́зіко́ла мю́зіко́лаў
Д. мю́зіко́лу мю́зіко́лам
В. мю́зік-хол мю́зіко́лы
Т. мю́зіко́лам мю́зіко́ламі
М. мю́зіко́ле мю́зіко́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мю́зіко́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від эстраднага тэатра, у праграме якога чаргуюцца эстрадныя, цыркавыя, балетныя, музычныя нумары лёгкага жанру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мю́зік-хол м. мю́зик-холл

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мюзік-хол 7/332; 11/481

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мю́зік-хол, ‑а, м.

Эстрадны тэатр.

[Англ. music-hall.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЮ́ЗІК-ХОЛ (англ. music-hall канцэртная зала),

від эстраднага тэатра. Праграмы М.-х. складаюцца з невял. нумароў розных жанраў і ўяўляюць сабой муз.-эстр. канцэрты ці тэматычна і сюжэтна цэльныя муз.-эстр. спектаклі (агляды, рэвю). У пач. 18 ст. М.-х. — паказы ў англ. тавернах, дзе шырока выкарыстоўваліся прыёмы фарса, буфанады, гратэску. Адзін з першых М.-х. арганізаваны ў прыгарадзе Лондана (Воксхал). У 1890 у Лондане адкрыты М.-х. «Альгамбра», у аглядах якога выступалі эстр. і цыркавыя артысты. Першапачаткова гэтыя відовішчы прызначаліся для дэмакр. гледача. Паступова для еўрап. і амер. М.-х. стала тыповым захапленне экстравагантнымі сцэн. трукамі, пышнымі відовішчамі (рэвю). У М.-х. розных краін склаліся свае жанравыя асаблівасці: у Францыі і Італіі пераважаюць вакальныя, муз.-інструментальныя і тэлевізійныя формы, у Германіі — моўныя і эстр.-цыркавыя, у ЗША — эстр.-вадэвільныя, эксцэнтрычныя з «гёрлс» (girls) у якасці аднаго з вядучых кампанентаў паказу. Сярод майстроў замежных М.-х. Ж.Бейкер, І.Гільбер, К. дэ Мерод, Б.Кларк, Ж.Містэнгет, Э.Піяф, М.Шэвалье. У СССР першы М.-х. адкрыты ў 1923 у маскоўскім садзе «Акварыум». У 1926 пачаў працаваць М.-х. у памяшканні 2-га Дзяржцырка. Да сярэдзіны 1930-х г. М.-х. дзейнічалі ў Ленінградзе, Горкім, Растове-на-Доне, Баку, Таганрогу і інш. У 1960-я г. М.-х. зноў створаны ў Маскве, Ленінградзе і інш. гарадах.

Літ.:

Уварова Е.Д. Эстрадный театр: миниатюры, обозрения, мюзик-холлы (1917—1945). М., 1983.

В.А.Войніч.

т. 11, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мю́зік-хол м. Revuetheater [re´vy:-] n -s, -, Revue f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мю́зіко́л

(англ. music-hall)

эстрадны тэатр, у якім выконваюцца тэматычныя эстрадныя агляды і праграмы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)