мэ́бля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. мэ́бля
Р. мэ́блі
Д. мэ́блі
В. мэ́блю
Т. мэ́бляй
мэ́бляю
М. мэ́блі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мэ́бля, -і, ж., зб.

Прадметы абстаноўкі памяшкання.

Мяккая м.

Дом мэблі.

|| прым. мэ́блевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мэ́бля ж. ме́бель;

мя́ккая м. — мя́гкая ме́бель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мэ́бля, ‑і, ж., зб.

Прадметы абстаноўкі памяшкання. Два сталы, пісьмовы і звычайны,.. ды некалькі крэслаў складалі ўсю мэблю і абстаноўку канторы. Колас. Выходзячы, Міша не стрымаўся і заглянуў праз прыадчыненыя дзверы ў цесна застаўлены мэбляй пакой. Карпюк.

•••

Мяккая мэблямэбля, у якой тыя часткі, што прызначаны для сядзення або ляжання, зроблены на спружынах або набіты чым‑н. мяккім.

[Фр. meuble.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мэбля

т. 11, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мэ́бля ж Möbel pl;

малагабарытная мэ́бля Klinmöbel pl;

мяккая мэ́бля Plstermöbel pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мэ́бля

(фр. meuble)

прадметы абстаноўкі памяшкання (сталы, крэслы, канапы і інш.) для сядзення, ляжання, пісання і г.д.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Мэбля ’прадметы абстаноўкі памяшкання’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ) з польск. mebel, meble ’прадметы абстаноўкі, звычайна сталярскай работы’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 95), якія з ням. Möbel < франц. meubleмэбля, хатняя абстаноўка’ (Варш. сл., 912). Мэблява́ць ’абстаўляць мэбляй’ — марфалагічная калька з рус. меблировать ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 116). Сюды ж беласт. мэ́бэль ’сталярскі інструмент’ (Сл. ПЗБ) — семантычны пераход ’мэбля сталярскай работы’ > ’інструмент, якім вырабляюць такую мэблю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мэбля, абстаноўка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гну́ты, -ая, -ае.

Зроблены шляхам выгінання.

Гнутая мэбля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)