Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мышы́ныв разн. знач. мыши́ный;
◊ м. жарэ́бчык — мыши́ный жере́бчик
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мышы́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мышы, належыць ёй. Мышыная нара.// Падобны чым‑н. на мыш; такі, як у мышы. Праз акуляры блішчалі маленькія, хітрыя мышыныя вочкі.Бядуля.
2. Такога колеру, як мыш; шэры. Салдаты ў мышыным адзенні атрад за атрадам пачалі знікаць у воблаках пылу і дыму, сярод руін зачасцілі аўтаматныя стрэлы, але крэпасць на іх ужо не адказвала.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мышы́ны Maus-, Mause-;
мышы́нага ко́леру máusgrau;
мышы́ная нара́ Máuseloch n -(e)s, -löcher
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мыш, -ы, мн. мы́шы, мышэ́й, ж.
1. Невялікі грызун з вострай мордачкай і доўгім хвастом.
2. Адно з прыстасаванняў уводу інфармацыі ў камп’ютар.
|| памянш.мы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
|| прым.мышы́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).
М. колер (шэры).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)