МЫ́ШАЧНАЕ СКАРАЧЭ́ННЕ,

укарачэнне ці напружанне мышцаў у адказ на раздражненне, выкліканае разрадам рухальных нейронаў. Змены даўжыні міяфібрылаў у саркамеры (асн. структурная адзінка міяфібрылаў) адбываюцца шляхам слізгання актынавых нітак уздоўж міязінавых, а самі ніткі пры гэтым не ўкарочваюцца. Кожны саркамер здольны памяншацца на 20% сваёй даўжыні. На М.с. траціцца энергія, якая папаўняецца ў працэсах дыхання і гліколізу. Адрозніваюць М.с. ізаметрычнае (з ростам напружання мышца развівае намаганне без змены сваёй даўжыні) і ізатанічнае (мышца ўкарочваецца і патаўшчаецца, а напружанне яе амаль не мяняецца). Напр., пры перамяшчэнні грузу мышца скарачаецца спачатку ізаметрычна, а потым ізатанічна. Час адзінкавага скарачэння для розных тыпаў мышцаў — 5—200 мілісекунд.

Літ.:

Бэгшоу К. Мышечное сокращение: Пер. с англ. М., 1985;

Основы физиологии человека. Т. 1. СПб., 1994.

А.​С.​Леанцюк.

Да арт. Мышачнае скарачэнне: саркамер расслабленага (1) і скарочанага (2) мышачнага валакна.

т. 11, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мы́шачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мы́шачны мы́шачная мы́шачнае мы́шачныя
Р. мы́шачнага мы́шачнай
мы́шачнае
мы́шачнага мы́шачных
Д. мы́шачнаму мы́шачнай мы́шачнаму мы́шачным
В. мы́шачны (неадуш.)
мы́шачнага (адуш.)
мы́шачную мы́шачнае мы́шачныя (неадуш.)
мы́шачных (адуш.)
Т. мы́шачным мы́шачнай
мы́шачнаю
мы́шачным мы́шачнымі
М. мы́шачным мы́шачнай мы́шачным мы́шачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

касцёва-мы́шачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. касцёва-мы́шачны касцёва-мы́шачная касцёва-мы́шачнае касцёва-мы́шачныя
Р. касцёва-мы́шачнага касцёва-мы́шачнай
касцёва-мы́шачнае
касцёва-мы́шачнага касцёва-мы́шачных
Д. касцёва-мы́шачнаму касцёва-мы́шачнай касцёва-мы́шачнаму касцёва-мы́шачным
В. касцёва-мы́шачны (неадуш.)
касцёва-мы́шачнага (адуш.)
касцёва-мы́шачную касцёва-мы́шачнае касцёва-мы́шачныя (неадуш.)
касцёва-мы́шачных (адуш.)
Т. касцёва-мы́шачным касцёва-мы́шачнай
касцёва-мы́шачнаю
касцёва-мы́шачным касцёва-мы́шачнымі
М. касцёва-мы́шачным касцёва-мы́шачнай касцёва-мы́шачным касцёва-мы́шачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сухажы́льна-мы́шачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сухажы́льна-мы́шачны сухажы́льна-мы́шачная сухажы́льна-мы́шачнае сухажы́льна-мы́шачныя
Р. сухажы́льна-мы́шачнага сухажы́льна-мы́шачнай
сухажы́льна-мы́шачнае
сухажы́льна-мы́шачнага сухажы́льна-мы́шачных
Д. сухажы́льна-мы́шачнаму сухажы́льна-мы́шачнай сухажы́льна-мы́шачнаму сухажы́льна-мы́шачным
В. сухажы́льна-мы́шачны (неадуш.)
сухажы́льна-мы́шачнага (адуш.)
сухажы́льна-мы́шачную сухажы́льна-мы́шачнае сухажы́льна-мы́шачныя (неадуш.)
сухажы́льна-мы́шачных (адуш.)
Т. сухажы́льна-мы́шачным сухажы́льна-мы́шачнай
сухажы́льна-мы́шачнаю
сухажы́льна-мы́шачным сухажы́льна-мы́шачнымі
М. сухажы́льна-мы́шачным сухажы́льна-мы́шачнай сухажы́льна-мы́шачным сухажы́льна-мы́шачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шкіле́тна-мы́шачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шкіле́тна-мы́шачны шкіле́тна-мы́шачная шкіле́тна-мы́шачнае шкіле́тна-мы́шачныя
Р. шкіле́тна-мы́шачнага шкіле́тна-мы́шачнай
шкіле́тна-мы́шачнае
шкіле́тна-мы́шачнага шкіле́тна-мы́шачных
Д. шкіле́тна-мы́шачнаму шкіле́тна-мы́шачнай шкіле́тна-мы́шачнаму шкіле́тна-мы́шачным
В. шкіле́тна-мы́шачны (неадуш.)
шкіле́тна-мы́шачнага (адуш.)
шкіле́тна-мы́шачную шкіле́тна-мы́шачнае шкіле́тна-мы́шачныя (неадуш.)
шкіле́тна-мы́шачных (адуш.)
Т. шкіле́тна-мы́шачным шкіле́тна-мы́шачнай
шкіле́тна-мы́шачнаю
шкіле́тна-мы́шачным шкіле́тна-мы́шачнымі
М. шкіле́тна-мы́шачным шкіле́тна-мы́шачнай шкіле́тна-мы́шачным шкіле́тна-мы́шачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нерво́ва-мы́шачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нерво́ва-мы́шачны нерво́ва-мы́шачная нерво́ва-мы́шачнае нерво́ва-мы́шачныя
Р. нерво́ва-мы́шачнага нерво́ва-мы́шачнай
нерво́ва-мы́шачнае
нерво́ва-мы́шачнага нерво́ва-мы́шачных
Д. нерво́ва-мы́шачнаму нерво́ва-мы́шачнай нерво́ва-мы́шачнаму нерво́ва-мы́шачным
В. нерво́ва-мы́шачны (неадуш.)
нерво́ва-мы́шачнага (адуш.)
нерво́ва-мы́шачную нерво́ва-мы́шачнае нерво́ва-мы́шачныя (неадуш.)
нерво́ва-мы́шачных (адуш.)
Т. нерво́ва-мы́шачным нерво́ва-мы́шачнай
нерво́ва-мы́шачнаю
нерво́ва-мы́шачным нерво́ва-мы́шачнымі
М. нерво́ва-мы́шачным нерво́ва-мы́шачнай нерво́ва-мы́шачным нерво́ва-мы́шачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МІЯФІБРЫ́ЛЫ (ад мія... + фібрылы),

скарачальныя арганелы ў саркаплазме папярочна-паласатых мышачных валокнаў, сардэчнай мышцы і мышцаў з двайной касой счэрчанасцю; забяспечваюць мышачнае скарачэнне. Дыям. ад 0,5 да некалькіх мікрон. Асн. маса М. — міяфіламенты, або протафібрылы, двух тыпаў: тоўстыя міязінавыя (дыям. 10—15 нм) і тонкія актынавыя (дыям. 5—8 нм). Маюць у сабе таксама бялкі тропаміязін A і B, актыніны і інш. Гл. таксама Мышачнае скарачэнне.

А.​С.​Леанцюк.

т. 10, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКРАЭРГІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ, высокаэргічныя ці высокаэнергетычныя злучэнні,

арганічныя злучэнні жывых арганізмаў, якія маюць багатыя энергіяй (макраэргічныя) хім. сувязі. Удзельнічаюць у назапашванні і пераўтварэнні энергіі. Разрыў сувязей у малекулах М.з. суправаджаецца выдзяленнем энергіі, якая ідзе на біясінтэз і транспарт рэчываў, мышачнае скарачэнне, страваванне і інш. працэсы жыццядзейнасці арганізма. Да М.з. адносяцца адэназінфосфарныя кіслоты, найб. значная з іх — адэназінтрыфосфарная кіслата (АТФ). Звязаныя з АТФ М.з. адыгрываюць важную ролю ў фотасінтэзе, біясінтэзе бялкоў, тлушчаў, вугляводаў і інш. прыродных злучэнняў.

т. 9, с. 543

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕ́СІМУМ (ад лац. pessimum найгоршае) у фізіялогіі, прыгнечанне дзейнасці нерв. і мышачнай тканак. Выклікаецца празмернай частатой стымуляцый нерв. ствала, якая не можа быць узноўлена ў выглядзе біяпатэнцыялаў самога нерва і сінхронных скарачэнняў мышцы, што ён інервуе. Апісаны ў 1886 М.​Я.​Увядзенскім. Адпаведная П. частата трапляе на мышцу ў фазе яе абс. неўзбуджальнасці (рэфрактарнасці) і суправаджаецца аслабленнем скарачэння мышцы ў выніку трансфармацыі частаты раздражнення. Працэс мае абарачальны характар: зніжэнне інтэнсіўнасці раздражнення аднаўляе мышачнае скарачэнне.

т. 12, с. 326

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЯХІ́МІЯ (ад бія... + хімія),

біялагічная хімія, навука, якая вывучае хім. састаў арганізмаў і хім. працэсы, звязаныя з іх жыццядзейнасцю. Адрозніваюць статычную біяхімію, якая займаецца пераважна аналізам хім. саставу арганізмаў і цесна ўзаемазвязана з біяарганічнай хіміяй і малекулярнай біялогіяй, дынамічную біяхімію, што даследуе працэсы ператварэння рэчываў у арганізме, і функцыянальную біяхімію, якая высвятляе сувязь паміж хім. ператварэннямі малекул і функцыяй клеткі ці органа (механізмы сакрэцыі, мышачнае скарачэнне, перадача спадчынных уласцівасцяў і інш.), а таксама механізмы рэгуляцыі працэсаў жыццядзейнасці. Паводле аб’ектаў даследавання адрозніваюць біяхімію мікраарганізмаў, раслін, жывёл і чалавека. Шэраг раздзелаў біяхіміі вылучаюць у асобныя навук. дысцыпліны: біяхімія вітамінаў, гармонаў, клінічная біяхімія і інш. Асобна ідуць параўнальная і эвалюцыйная біяхімія, якія займаюцца вывучэннем узаемасувязі паміж рознымі жывымі арганізмамі на малекулярным узроўні.

Як асобная навука біяхімія сфарміравалася ў 19 ст. Гісторыя развіцця біяхіміі бярэ пачатак ад аграхімікаў (ням. ўрач і прыродазнавец Парацэльс, 16 ст., і інш.), якія разглядалі жыццядзейнасць чалавека з пазіцый хіміі, увялі ў практыку лячэння шэраг хім. прэпаратаў. У пач. 19 ст. праведзены даследаванні па вывучэнні хім. саставу раслінных і жывёльных клетак, у 1828 сінтэзавана мачавіна (ням. хімік Ф.​Вёлер), у 1842 у Германіі выдадзены першы падручнік па біяхіміі (І.​Зіман). Ва ун-тах Еўропы, Расіі (Казань, А.Я.Данілеўскі, 1863) адкрыты кафедры біяхіміі. У 2-й пал. 19 ст. назапашаны некаторыя звесткі пра састаў і хім. пераўтварэнні бялкоў, тлушчу і вугляводаў, працэс браджэння (ням. вучоныя Ю.​Лібіх, Э.Бухнер, франц. Л.Пастэр), фотасінтэз (К.А.Ціміразеў). Вял. ўклад у развіццё біяхіміі ў Расіі зрабілі М.​В.​Ненцкі, адзін з заснавальнікаў тэорыі біясінтэзу мачавіны ў арганізме млекакормячых, Я.​С.​Лондан (распрацаваў метады ангіястаміі і арганастаміі для прыжыццёвага даследавання абменных працэсаў на цэлым арганізме), У.І.Паладзін і Дз.​М.​Пранішнікаў (вывучалі абмен азоту ў раслінах), А.​М.​Бах (заснавальнік школы рус. біяхімікаў; даследаваў хімізм фотасінтэзу і акісляльныя працэсы ў клетцы) і інш.

На Беларусі біяхім. даследаванні праводзяцца з канца 19 ст. Цяпер вядуцца ў біял. ін-тах АН Беларусі, НДІ мед. і с.-г. профілю, на адпаведных кафедрах і ў навук. цэнтрах ВНУ. Найб. вядомы працы па біяхіміі фотасінтэзу (Ц.М.Годнеў, А.А.Шлык, А.С.Вечар), глебавых ферментаў (В.Ф.Купрэвіч), біяхіміі мікраэлементаў (В.​А.​Лявонаў, Ф.​Я.​Беранштэйн), вітамінаў (Ю.М.Астроўскі), біяхіміі біял. мембранаў (С.В.Конеў), па патахіміі (М.Ф.Меражынскі), біяхіміі апрамененага арганізма (Л.С.Чаркасава). Даследуюцца біяхім. працэсы ў тканках, асобныя праблемы тэхн. біяхіміі, малекулярнай біяхіміі, біяэнергетыкі; вывучаюцца лакалізацыя і ператварэнне рэчываў у клетках і тканках, сувязь паміж будовай біяпалімераў і інш. біялагічна актыўных прыродных злучэнняў з іх функцыямі. Патрабуюць вырашэння праблемы: вывучэнне малекулярных асноў злаякаснага росту, імунітэту, малекулярных механізмаў памяці, асноў рацыянальнага харчавання чалавека і жывёл, малекулярных асноў спадчынных і саматычных захворванняў чалавека, арганізацыі і механізмаў дзейнасці генома, прынцыпаў біял. пазнавання, структуры і функцыі біял. мембранаў, праблемы ўзаемаадносін чалавека і навакольнага асяроддзя.

Літ.:

Основы биохимии: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1981;

Кретович В.Л. Очерки по истории биохимии в СССР. М., 1984;

Ленинджер А. Основы биохимии: Пер. с англ. Т. 1—3. М., 1985;

Биохимия человека. Т. 1—2. М., 1993.

В.​К.​Кухта.

т. 3, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)