мысо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мысо́к мыскі́
Р. мыска́ мыско́ў
Д. мыску́ мыска́м
В. мысо́к мыскі́
Т. мыско́м мыска́мі
М. мыску́ мыска́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мысо́к, ‑ска, м.

Разм.

1. Памянш.-ласк. да мыс. «Гарляком» хлопцы называлі тое месца, дзе рэчка крута абгінала невялікі вузкі мысок, заросшы кустамі. Якімовіч.

2. Тое, што і насок (у 1 знач.). Генька падчапіў мыском чаравіка мяч. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мысок ’насок’ (ТСБМ, Нас.; добр., Мат. Гом.). Да мыс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мыс, -а, М мы́се, мн. -ы, -аў, м.

Частка сушы, якая выдаецца ў мора, возера.

|| памянш. мысо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (разм.).

|| прым. мы́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мыс, мы́сік, мысок ’вострая частка сушы, якая выходзіць у мора, возера, раку’ (ТСБМ), ’вугал, насок, край’ (Гарэц., Нас., Бяльк.), ’нос лодкі’, ’лязо нажа’ (Касп.), мы́сікі ’канцы завязанай хусткі’ (стаўбц.). Рус. мыс, мысок, мысочек, мысик ’мыс’, ’выступ, вугал прадмета’, ’узвышша з вельмі крутымі схіламі’, ’край лесу’, ’адгор’е’, ’востраў’, ’галава рыбы’, ’грудзі каровы’. Бел.-рус. ізалекса (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27). Прасл. mysъ генетычна звязана з мыса ’морда’, ’рыла’ (як, напрыклад, kopъkopa і інш. пары, гл. аб гэтым Ільінскі, AfslPh, 29, 162 і наст.). Параўн. адпаведнікі мыса ў іншых слав. мовах: чэш. mys < рус. мыс, славац. mys з чэш.; чэш. cip і польск. cypel з с.-в.-ням. zipf (суч. ням. Zipfel ’носік, насок’), балг. нос, серб.-харв. р̑т, славен. ŕt, макед. ’рт (што фармальна адпавядае бел. рот).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

kapka

I ж.

капелька, крыха;

kapka mleka — трохі малака

II ж.

насок (мысок) абутку

III ж.

1. пакрывальца;

2. абл. чапец;

3. тэх. каўпачок

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)