мы́слячы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мы́слячы мы́слячая мы́слячае мы́слячыя
Р. мы́слячага мы́слячай
мы́слячае
мы́слячага мы́слячых
Д. мы́слячаму мы́слячай мы́слячаму мы́слячым
В. мы́слячы (неадуш.)
мы́слячага (адуш.)
мы́слячую мы́слячае мы́слячыя (неадуш.)
мы́слячых (адуш.)
Т. мы́слячым мы́слячай
мы́слячаю
мы́слячым мы́слячымі
М. мы́слячым мы́слячай мы́слячым мы́слячых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мы́слячы

дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мы́слячы мы́слячая мы́слячае мы́слячыя
Р. мы́слячага мы́слячай
мы́слячае
мы́слячага мы́слячых
Д. мы́слячаму мы́слячай мы́слячаму мы́слячым
В. мы́слячы (неадуш.)
мы́слячага (адуш.)
мы́слячую мы́слячае мы́слячыя (неадуш.)
мы́слячых (адуш.)
Т. мы́слячым мы́слячай
мы́слячаю
мы́слячым мы́слячымі
М. мы́слячым мы́слячай мы́слячым мы́слячых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мы́слячы прил. мы́слящий;

м. чалаве́к — мы́слящий челове́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́слячы,

1. ‑ая, ‑ае. Здольны глыбока і самастойна мысліць; надзелены здольнасцю філасофскага мыслення.

2. Дзеепрысл. незак. ад мысліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́слящий прил.

1. мы́слячы; (думающий) ду́маючы;

2. (глубокомысленный) глыбакаду́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́сліць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мы́слю мы́слім
2-я ас. мы́сліш мы́сліце
3-я ас. мы́сліць мы́сляць
Прошлы час
м. мы́сліў мы́слілі
ж. мы́сліла
н. мы́сліла
Загадны лад
2-я ас. мы́слі мы́сліце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мы́слячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

reflective [rɪˈflektɪv] adj.

1. які́ адлюстроўвае, адбіва́е

2. задуме́нны, заду́млівы

3. fml ду́маючы, мы́слячы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

rational [ˈræʃnəl] adj.

1. разу́мны, мы́слячы; надзе́лены ро́зумам;

rational beings разу́мныя, мы́слячыя істо́ты; лю́дзі

2. мэтазго́дны; разу́мны;

a rational method рацыяна́льны ме́тад;

rational behaviour/conduct разва́жлівыя паво́дзіны;

rational mind цвяро́зы ро́зум

3. math. рацыяна́льны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПІ́САРАЎ (Дзмітрый Іванавіч) (14.10.1840, с. Знаменскае Леў-Талстоўскага р-на Ліпецкай вобл., Расія — 16.7.1868),

рускі публіцыст, літ. крытык. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1861). За публікацыю памфлета супраць самадзяржаўя і падтрымку А.​Герцэна зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці (1862—66). Асн. даследаванні, літ.-крытычныя, сацыялагічныя, гіст. і палемічныя артыкулы, нарысы і рэцэнзіі апублікаваў у час. «Русское слово», «Дело», «Отечественные записки» («Ідэалізм Платона», «Схаластыка XIX ст.», абодва 1861; «Базараў», «Бедная руская думка», абодва 1862; «Рэалісты», «Матывы рускай драмы», абодва 1864; «Пушкін і Бялінскі», «Разбурэнне эстэтыкі», «Мыслячы пралетарыят», усе 1865; «Барацьба за жыццё», ч. 1—2,1867—68; і інш.). У яркай і дасціпнай публіцыстыцы прааналізаваў творчасць І.​Тургенева, А.​Ганчарова, А.​Пісемскага, Г.​Гейнэ, раннія творы Л.​Талстога, Ф.​Дастаеўскага, вітаў літ. і паліт. кірунак М.​Чарнышэўскага, М.​Дабралюбава, інш. рэв. дэмакратаў. Адкрыта выступаў супраць самадзяржаўя, царскай бюракратыі, за інтэлектуальную і сац. свабоду, за гарантыю правоў народа і кожнага чалавека. П. — радыкальны крытык схаластычнай навукі, філас. ідэалізму, бурж. лібералізму, містыкі, фарысейскай маралі. У эстэтыцы развіваў традыцыі рэв. дэмакратызму і крытычнага рэалізму, аналіз маст. творчасці супастаўляў з глыбокім даследаваннем сац. рэчаіснасці, класава-саслоўнай структуры грамадства. Высока цаніў прыродазнаўчыя і фізіка-матэм. веды, эвалюцыйную тэорыю развіцця грамадства, навукова-тэхн. прагрэс, сацыялогію А.​Конта, сац.-паліт. тэорыю Ж.​Ж.​Русо. Дасціпна высмейваў арыстакратычнае эстэцтва, ізаляваную ад жыцця народа навуку і л-ру. Але ў палемічных перабольшаннях наўмысна дапускаў нігілістычныя выпады супраць «чыстага мастацтва», класічнай л-ры, творчасці А.​Пушкіна, прапаведаваў утылітарызм і «разбурэнне эстэтыкі».

Літ.-крытычная і сац.-філас. спадчына П. станоўча паўплывала на развіццё бел. эстэтыкі, крытыкі і публіцыстыкі. Бацька паэта М.​Багдановіча народнік А.​Багдановіч успамінаў, як у Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі студэнты патаемна чыталі забароненыя для іх творы П. Газ. «Минский листок» станоўча ацаніла перавыданні яго твораў, ставіла П. ў шэрагу выдатных і самаахвярных пісьменнікаў. Газ. «Минский курьер» крытыкавала яго антыэстэтызм, але высока ацаніла яго глыбокі аналітычны розум, палемічны талент, ушаноўвала яго поруч з інш. «пакутнікамі слова». Спадчына П. прапагандавалася ў бел. друку 1920—80-х г. Яго выбр. творы перакладзеныя на бел. мову.

Тв.:

Соч. Т. 1—4. М., 1955—56;

Исторические эскизы: Избр. ст. М., 1989;

Литературно-критические статьи. Мн., 1976;

Литературная критика. Т. 1—3. Л., 1981;

Бел. пер.Выбр. творы. Мн., 1939.

Літ.:

Гошевский В.О. Проблема личности в философском наследии Д.​И.​Писарева. Л., 1987;

Искра Л.М. Д.​И.​Писарев и его роль в истории русской общественно-политической мысли. Воронеж, 1988;

Кузнецов Ф.Ф. Круг Д.​И.​Писарева. М., 1990;

Мир Писарева. М., 1995.

У.​М.​Конан.

Дз.І.Пісараў.

т. 12, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)