Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МЫ́ЙНЫЯ СРО́ДКІ,
рэчывы ці сумесі рэчываў, якія ў растворах аказваюць мыйнае дзеянне і выкарыстоўваюцца для ачысткі ад забруджванняў паверхняў розных рэчаў.
Аснова М.с. — паверхнева-актыўныя рэчывы, здольныя да міцэлаўтварэння (гл. Міцэлы). Найб. важнымі з’яўляюцца М.с., прызначаныя да выкарыстання ў водным асяроддзі. Да іх адносяць мылы і шматкампанентныя кампазіцыі сінт. М.с. (СМС), якія не трацяць мыйнай здольнасці ў жорсткай вадзе. Аснова большасці з іх — солі сульфакіслот (найб. пашыраны алкілбензолсульфанаты) і кіслых сульфаэфіраў. Кампазіцыі СМС уключаюць дапаможныя рэчывы (неарган. электраліты), што паляпшаюць мыйнае дзеянне, а таксама спец. дабаўкі (ферменты, бактэрыцыды, стабілізатары пены, пахучыя рэчывы, антыаксіданты і інш.). Вырабляюць М.с. вадкія, пастападобныя, цвёрдыя (кавалкі, гранулы, парашкі). Выкарыстоўваюць у быце для мыцця бялізны, посуду, шкла, керамічных і інш. вырабаў, як сродкі асабістай гігіены (шампунь, зубная паста), у тэхніцы (тэхн. М.с.) для мыцця розных механізмаў і машын.
Ф.М.Капуцкі.
т. 11, с. 49
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мы́йны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
мы́йны |
мы́йная |
мы́йнае |
мы́йныя |
| Р. |
мы́йнага |
мы́йнай мы́йнае |
мы́йнага |
мы́йных |
| Д. |
мы́йнаму |
мы́йнай |
мы́йнаму |
мы́йным |
| В. |
мы́йны (неадуш.) мы́йнага (адуш.) |
мы́йную |
мы́йнае |
мы́йныя (неадуш.) мы́йных (адуш.) |
| Т. |
мы́йным |
мы́йнай мы́йнаю |
мы́йным |
мы́йнымі |
| М. |
мы́йным |
мы́йнай |
мы́йным |
мы́йных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д БЫТАВО́Й ХІ́МІІ.
Створаны ў г. Баранавічы ў 1940 як прамкамбінат. З 1968 хім. камбінат, з 1979 з-д быт. хіміі. Спецыялізуецца на выпуску мыйных сродкаў. Працуюць участкі: мыйных парашкоў, электродны, лакафарбавы, клеявой стужкі. Асн. прадукцыя (1995): мыйныя парашкі і сінт. мыйныя сродкі, лакі і фарбы, электроды зварачныя, эмалі, грунтоўкі і шпаклёўкі на полімерызацыйных смолах, тавары культ.-быт. і гасп. прызначэння.
т. 2, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛГАДО́НСК,
горад у Расійскай Федэрацыі, у Растоўскай вобл. Засн. ў 1950. 190 тыс. ж. (1994). Порт на Цымлянскім вадасх. Чыг. станцыя. Машынабудаванне (энергет. абсталяванне, радыёапаратура), хім. (мыйныя сродкі і інш.), харч. (малочная, мясная, кансервавая) прам-сць. Краязнаўчы музей.
т. 3, с. 477
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЖСКІ,
горад у Расіі, у Валгаградскай вобл. Узнік у 1951 у сувязі з буд-вам Волжскай ГЭС. 283,3 тыс. ж. (1994). Порт на р. Волга. Нафтаперапр., нафтахім., хім. (шыны, гумава-тэхн. вырабы; мыйныя сродкі), машынабуд. і металаапр. (абсталяванне для сельскай гаспадаркі, падшыпнікі, запасныя часткі да аўтамабіляў; вытв-сць труб; рамонт рачных суднаў і інш.), харч. прам-сць. Краязнаўчы музей.
т. 4, с. 262
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ ЗАВО́Д БЫТАВО́Й ХІ́МІІ.
Створаны ў 1973—75 у Брэсце. З 1991 — акц. т-ва, на з-дзе дзейнічае бел.-польскае сумеснае прадпрыемства «Аўра», на іх базе створана НВА «Брэстбытхім». Дзейнічаюць цэхі: палімернай і карданажнай тары, сінт. мыйных сродкаў, напаўнення аэразольных балонаў, клеяў. Асн. прадукцыя (1995): мыйныя, пенамыйныя і для ачысткі сродкі, шампуні, ласьёны, лакі для валасоў, антыстатыкі, асвяжальнікі паветра, дэзадаранты, сіт. клеі, стымулятары росту раслін, інсектыцыды.
т. 3, с. 295
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭТЭРГЕ́НТЫ (ад лац. detergeo ачышчаю),
група паверхневаактыўных рэчываў, што выкарыстоўваюцца пераважна як мыйныя сродкі. Маюць дэзінфіцыруючыя ўласцівасці, некат. выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай, харч. і інш. галінах прам-сці, Д. з зараджанымі (дадэцылсульфат натрыю) або незараджанымі (трытоны) палярнымі канцамі — у біяхіміі пры растварэнні і ачыстцы мембранных бялкоў. Ачышчальны эфект Д. дасягаецца за кошт парушэння іх амфіпатычнымі малекуламі гідрафобных уласцівасцей малекул бялкоў, ліпідаў і інш. рэчываў. Прамысловыя Д., што трапляюць са сцёкавымі водамі ў прыроднае асяроддзе, — небяспечныя забруджвальнікі.
т. 6, с. 362
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэтэрге́нты
(англ. detergent, ад лац. detergere = ачышчаць)
паверхнева-актыўныя сінтэтычныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў прамысловасці і быце як мыйныя сродкі і эмульгатары.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мо́ющийся
1. прич. які́ (што) мы́ецца;
2. прил. мы́йны, які́ (што) мы́ецца;
мо́ющиеся обо́и мы́йныя шпале́ры (або́і), шпале́ры (або́і), які́я (што) мы́юць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)