Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мы́за² гл. мыса.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мы́за¹, -ы, мн. -ы, мыз, ж.
Сядзіба, хутар у Прыбалтыцы.
|| прым.мы́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мы́замы́за, -зы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мы́заIж. (хутор) мы́за
мы́заIIж., см. мы́са
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мы́за1, ‑ы, ж.
Сядзіба з сельскагаспадарчымі будынкамі; хутар (пераважна ў Прыбалтыцы). [Дзяўчына:] — Я ніхто, я тутэйшая, з мызы пана Смілгаса. Вунь пад самым лесам яна.Сабаленка.
[Эст. môis.]
мы́за2,
гл. мыса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЫ́ЗА (ад эст. môis),
асобная сядзіба з с.-г. пабудовамі, хутар у Эстоніі і інш. краінах Усх. Прыбалтыкі. Да пач. 20 ст. назва М. зрэдку ўжывалася ў адносінах да хутароў і фальваркаў на тэр. Беларусі.