Мучністая раса 4/50; 7/325

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Несапраўдная мучністая раса, гл. Перонаспароз

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МУЧНІ́СТАЯ РАСА́, папяліца, бель,

хвароба вышэйшых раслін, якая выклікаецца мучністарасянымі грыбамі. Пашырана амаль усюды. Найб. развіваецца ў засушлівыя гады. Пашкоджвае многія с.-г. і дзікарослыя расліны, напр.: бабовыя, злакавыя, парасонавыя, буракі, капусту (узбуджальнікі — грыбы роду эрызіфе), гарбузовыя, маліны, ружы, сунічнік, агрэст і парэчкі, Хмель (сфератэка), ігрушы, яблыні і інш. пладовыя культуры (падасфера), дубы і інш. лясныя дрэвы (мікрасфера). Расліны заражаюцца вясной (азімыя і ўвосень) аскаспорамі, пазней канідыямі грыба. На маладых надземных органах паяўляюцца плямы мучніста-белага парашкападобнага або павуціністага налёту з міцэлію і канідыяў грыба, які паступова разрастаецца, робіцца больш шчыльным (лямцавым) і цёмным. Хворыя органы дрэнна растуць і развіваюцца, дэфармуюцца, засыхаюць, плады могуць растрэсквацца і загніваць. У канцы вегетац. перыяду на паверхні міцэлію ўтвараюцца клейстатэцыі, у якіх выспяваюць (звычайна зімой) аскаспоры; зімуе таксама міцэлій (на азімых культурах і шматгадовых раслінах).

Літ.:

Головин П.Н. Мучнисторосяные грибы, паразитирующие на культурных и полезных диких растениях. М.; Л., 1960.

С.​І.​Бельская.

т. 11, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕСАПРА́ЎДНАЯ МУЧНІ́СТАЯ РАСА́,

хвароба раслін, тое, што перанаспароз.

т. 11, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мучні́сты, -ая, -ае.

1. Які змяшчае ў сабе муку або крухмал.

Мучністая бульба.

2. Падобны чым-н. на муку.

М. налёт на раслінах.

|| наз. мучні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мучні́сты, ‑ая, ‑ае.

Падобны чым‑н. на муку. Мучністы пыл.

•••

Мучністая раса гл. раса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАПЯЛІ́ЦА,

тое, што мучністая раса.

т. 12, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мучні́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мучні́сты мучні́стая мучні́стае мучні́стыя
Р. мучні́стага мучні́стай
мучні́стае
мучні́стага мучні́стых
Д. мучні́стаму мучні́стай мучні́стаму мучні́стым
В. мучні́сты (неадуш.)
мучні́стага (адуш.)
мучні́стую мучні́стае мучні́стыя (неадуш.)
мучні́стых (адуш.)
Т. мучні́стым мучні́стай
мучні́стаю
мучні́стым мучні́стымі
М. мучні́стым мучні́стай мучні́стым мучні́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мучні́сты

прыметнік, адносны

РАМАЛІ́НА (Ramalina),

род кусцістых лішайнікаў сям. рамалінавых. Каля 175 відаў. На Беларусі 10 відаў. Найб. вядомыя Р.: мучністая (R. farinacea), пылковая (P. pollinaria), ясянёвая (R. fraxinea). Растуць пераважна на галінах і ствалах дрэў, апрацаванай драўніне, радзей на камянях і інш. субстратах.

Слаявіна кусцістая, лопасцевая, шэра-зялёная, жаўтаватая або белая. абвіслая ці прамастойная, прымацаваная да субстрату асновай. Пладовыя целы (апатэцыі) бакавыя або канцавыя. Споры двухклетачныя. Некат. віды маюць араматычныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў парфумернай прам-сці.

У.​У.​Галубкоў.

Рамаліна: 1 — мучністая; 2 — пылковая; 3 — ясянёвая.

т. 13, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)