му́чанік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто перанёс ці пераносіць якія-н. мукі, пакуты.

Хрысціянскія мучанікі.

|| ж. му́чаніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муча́нік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. муча́нік
Р. муча́ніку
Д. муча́ніку
В. муча́нік
Т. муча́нікам
М. муча́ніку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

му́чанік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. му́чанік му́чанікі
Р. му́чаніка му́чанікаў
Д. му́чаніку му́чанікам
В. му́чаніка му́чанікаў
Т. му́чанікам му́чанікамі
М. му́чаніку му́чаніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

муча́нік, -ку м., см. муча́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

му́чанік, ‑а, м.

1. Той, хто перанёс ці пераносіць якія‑н. мукі. [Марыля:] Здаровы, хлопчыкі, здаровы, мучанікі нашы, малайцы адважных. Колас.

2. У хрысціян — кананізаваны царквой святы, які перанёс цяжкія мукі за веру. Святыя мучанікі.

муча́нік, ‑а, м.

Народная назва талакнянкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́чанік м. рэл. (пакутнік) Märtyrer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Му́чанік ’той, хто перанёс ці пераносіць якія-небудзь мукі’ (ТСБМ, Др.-Падб.), му́чальнік, му́чань ’тс’ (Гарэц., Яруш., Шат., Др.-Падб.). Да му́чыць < му́ка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

му́чанік Зараснік талакнянкі Arctostaphylos uva-ursi L. (Жытк.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

му́чаніца, ‑ы, ж.

Жан. да мучанік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

martyr [ˈmɑ:tə] n. (to) му́чанік; паку́тнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)