мусульма́нін, -а, мн. -ма́не і (з ліч. 2, 3, 4) мусульма́ніны, -ма́н, м.

Паслядоўнік мусульманства.

|| ж. мусульма́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. мусульма́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мусульма́нін

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мусульма́нін мусульма́не
Р. мусульма́ніна мусульма́н
Д. мусульма́ніну мусульма́нам
В. мусульма́ніна мусульма́н
Т. мусульма́нінам мусульма́намі
М. мусульма́ніне мусульма́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мусульма́нін м. мусульма́нин

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мусульма́нін, ‑а; мн. мусульмане, ‑ан; м.

Тое, што і магаметанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мусульма́нін м. Móslem m -s, -s, Múslim m -(e)s, -e і -s; Mo¦hammedáner m -s, - (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мусульма́нін

(тат. musulman, ад перс. moselmān)

той, хто вызнае іслам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мусульма́нін ’магаметанін’ (ТСБМ), ст.-бел. мусулманинъ ’тс’ (XVI ст.), якое з татар. musulman, асм.-тур. musulman, тур. musliman, перс. musulmân < араб. muslim ’тс’ (Міклашыч, 205; Фасмер, 3, 17; Булыка, Лекс. запазыч., 176).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мусульма́нін

(цюрк. musulman, ад ар. muslim = які вызнае іслам)

той, хто вызнае іслам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

мусульма́нин мусульма́нін, -на м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Muslim​1 [ˈmʊzlɪm] n. мусульма́нін; мусульма́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)