мурла́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мурла́сты мурла́стая мурла́стае мурла́стыя
Р. мурла́стага мурла́стай
мурла́стае
мурла́стага мурла́стых
Д. мурла́стаму мурла́стай мурла́стаму мурла́стым
В. мурла́сты (неадуш.)
мурла́стага (адуш.)
мурла́стую мурла́стае мурла́стыя (неадуш.)
мурла́стых (адуш.)
Т. мурла́стым мурла́стай
мурла́стаю
мурла́стым мурла́стымі
М. мурла́стым мурла́стай мурла́стым мурла́стых

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мурла́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і мурлаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мурла́ты, мурла́сты разм пагард grßschnäuzig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мурла́стый прост. мурла́ты, мурла́сты; марда́ты, марда́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мурло ’хара’, ’тоўсты і шырокі твар чалавека’, ’чалавек з такім тварам’, ’грубы, неахайны’, мурла́ты, мурла́сты ’мардаты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Растарг.; мсцісл., Нар. словатв.; КЭС, лаг.; глус., Янк. Мат.; паўд.-усх., КЭС). Укр. мурло, рус. тамб., сіб. мурло, мурно ’морда жывёлы, рот’, тул. мурле́ ’шчокі’. Даль (2, 941), Гараеў (219) узводзяць да цюрк. murun, burun ’нос’, а заканчэнне ‑ло пад уплывам лексемы ры́ло. Фасмер (3, 13) дапускае анаматапеічнасць. Можна, аднак, дапусціць, што усх.-слав. мурло́ ўтварылася ў выніку кантамінацыі некалькіх лексем як са значэннем ’брудны, неахайны’ (параўн. літ. máura), так і ’шырокая морда, рот, твар, губа, хара’ (параўн. літ. máuėe, terlė́, marmū̃zė, burnà).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)