МУРАШЫ́НЫЯ ЛЬВЫ (Myrmeleonidae),

сямейства насякомых атр. сеткакрылых. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі трапляецца М.л. звычайны (Myrmeleon formicarium). Жыве ў сухіх пясчаных месцах. Актыўныя на змярканні і ноччу.

Даўж. цела да 8 см, размах крылаў да 17 см. У М.л. звычайнага размах крылаў да 7 см, цела даўж. да 3 см, тонкае, чорнае, амаль голае. Дарослыя знешне нагадваюць стракоз. Вусікі булавападобныя. Крылы з завостранымі канцамі. Ротавы апарат у імага грызучага тыпу. Драпежнікі. Развіццё з поўным ператварэннем.

А.​В.​Дзерункоў.

Да арт. Мурашыныя львы: 1 — імага мурашынага льва звычайнага; 2 — лічынка.

т. 11, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мурашы́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мурашы́ны мурашы́ная мурашы́нае мурашы́ныя
Р. мурашы́нага мурашы́най
мурашы́нае
мурашы́нага мурашы́ных
Д. мурашы́наму мурашы́най мурашы́наму мурашы́ным
В. мурашы́ны (неадуш.)
мурашы́нага (адуш.)
мурашы́ную мурашы́нае мурашы́ныя (неадуш.)
мурашы́ных (адуш.)
Т. мурашы́ным мурашы́най
мурашы́наю
мурашы́ным мурашы́нымі
М. мурашы́ным мурашы́най мурашы́ным мурашы́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

яйцо́, -а́, мн. я́йцы і (з ліч. 2, 3, 4) яйцы́, яе́ц, н.

1. Жаночая палавая клетка чалавека, якая развіваецца ў новы арганізм пасля апладнення; яйцаклетка.

2. У птушак, паўзуноў і яйцародных млекакормячых: такая клетка авальнай формы ў шкарлупіне, абалонцы.

Несці яйцы.

Качынае я.

Я. чарапахі.

Змяінае я.

3. Прадмет такой формы.

Крыштальнае я. (прадмет упрыгожання).

4. У насякомых: такая клетка ў выглядзе невялікіх крупінак.

Мурашыныя яйцы.

5. Курыныя яйцы як прадукт харчавання.

Крутое я.

|| памянш. яе́чка, -а, мн. -і, -чак (да 2—5 знач.).

|| прым. яе́чны, -ая, -ае (да 2 і 5 знач.).

Яечнае мыла (прыгатаванае з курыных яец).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яйцо́, а́, мн. я́йцы (з ліч. 2, 3, 4 яйцы́), яе́ц; м.

1. Захаваная ў шкарлупіне авальнай формы сукупнасць бялка і жаўтка, з якіх утвараецца зародак птушак і некаторых жывёл (ужываецца як прадукт харчавання). Качынае яйцо. Яйцо чарапахі. Несці яйцы. Садзіць курыцу на яйцы. Выпіць сырое яйцо. □ Маці давала.. [бацьку] хлеб, сыр, крутое яйцо. Бядуля.

2. Зародак лічынкі насякомых, чарвей і пад. у выглядзе невялікай крупінкі, звычайна авальнай формы. Яйцы саранчы. Мурашыныя яйцы.

3. У біялогіі — жаночая палавая клетка чалавека і жывёльнага арганізма; яйцаклетка.

•••

З-пад сучкі яйцо ўкрасці гл. украсці.

Не варты выедзенага яйца гл. варты.

Яйцо курыцу вучыць — з адценнем неадабрэння: малады павучае старэйшага, не пагаджаецца са старэйшым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)