мурава́, -ы́, ж.

Маладая сакавітая трава.

Пасвіць коней на мураве.

|| памянш.-ласк. мура́ўка, -і, ДМа́ўцы, ж.

Траўка-м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Му́рава

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Му́рава
Р. Му́рава
Д. Му́раву
В. Му́рава
Т. Му́равам
М. Му́раве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мура́ва

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Мура́ва
Р. Мура́вы
Д. Мура́ве
В. Мура́ву
Т. Мура́вай
Мура́ваю
М. Мура́ве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мурава́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. мурава́
Р. муравы́
Д. мураве́
В. мураву́
Т. мураво́й
мураво́ю
М. мураве́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мурава́ ж. (трава) мурава́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мурава́I (трава) мурава́, -вы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мурава́II палі́ва, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мурава (в.) 7/315; 8/586

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мурава́, ‑ы, ж.

Густая зялёная маладая трава. Зямля, дзе толькі яе не ўтапталі, не ўтрамбавалі нагамі, выгнала зялёную мураву. Сабаленка. Дол у завулку зарос падарожнікам, муравой — тут амаль не ездзяць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мурава,

вёска.

т. 11, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)