муля́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. муля́рскі муля́рская муля́рскае муля́рскія
Р. муля́рскага муля́рскай
муля́рскае
муля́рскага муля́рскіх
Д. муля́рскаму муля́рскай муля́рскаму муля́рскім
В. муля́рскі (неадуш.)
муля́рскага (адуш.)
муля́рскую муля́рскае муля́рскія (неадуш.)
муля́рскіх (адуш.)
Т. муля́рскім муля́рскай
муля́рскаю
муля́рскім муля́рскімі
М. муля́рскім муля́рскай муля́рскім муля́рскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

муля́рскі относя́щийся к ремеслу́ ка́менщика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

муля́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да муляра; прызначаны для работы муляра. Мулярскі інструмент. // Які складаецца з муляроў. Кравец быў далучан да адной з мулярскіх брыгад. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́ляр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рабочы, які будуе што-н. з каменю або цэглы.

2. Пячнік, спецыяліст па кладцы печаў.

|| прым. муля́рскі, -ая, -ае.

М. інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаршэ́чна-муля́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаршэ́чна-муля́рскі гаршэ́чна-муля́рская гаршэ́чна-муля́рскае гаршэ́чна-муля́рскія
Р. гаршэ́чна-муля́рскага гаршэ́чна-муля́рскай
гаршэ́чна-муля́рскае
гаршэ́чна-муля́рскага гаршэ́чна-муля́рскіх
Д. гаршэ́чна-муля́рскаму гаршэ́чна-муля́рскай гаршэ́чна-муля́рскаму гаршэ́чна-муля́рскім
В. гаршэ́чна-муля́рскі (неадуш.)
гаршэ́чна-муля́рскага (адуш.)
гаршэ́чна-муля́рскую гаршэ́чна-муля́рскае гаршэ́чна-муля́рскія (неадуш.)
гаршэ́чна-муля́рскіх (адуш.)
Т. гаршэ́чна-муля́рскім гаршэ́чна-муля́рскай
гаршэ́чна-муля́рскаю
гаршэ́чна-муля́рскім гаршэ́чна-муля́рскімі
М. гаршэ́чна-муля́рскім гаршэ́чна-муля́рскай гаршэ́чна-муля́рскім гаршэ́чна-муля́рскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

малато́к, ‑тка, м.

1. Ручны інструмент, прызначаны для забівання, кляпання і пад., у выглядзе металічнага або драўлянага бруска рознай формы, насаджанага на ручку пад прамым вуглом. Шавецкі малаток. Мулярскі малаток. □ На дварэ стараставай сядзібы шорхаў гэбель, шыпела піла, стукалі малаткі. Самуйлёнак.

2. Спец. Прыстасаванне, механізм ударнага дзеяння. Адбойны малаток.

•••

З малатка (уст.) — з аўкцыёну (прадаць, пусціць, пайсці і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗІ́СЕНСКАЯ КЕРА́МІКА,

ганчарныя вырабы майстроў з г. Дзісна Міёрскага р-на Віцебскай вобл. Промысел вядомы са старажытнасці, у 18 ст. дзейнічаў гаршэчна-мулярскі цэх, куды ўваходзілі і ганчары. Тут выраблялі кухонны, сталовы і тарны посуд, які ў залежнасці ад ёмістасці меў розныя назвы: пецяронка (0,5—0,8 л), чацвяронка (1—1,5 л), траёнка (2—3 л), палавінніца (4—5 л), штука (8—10 л). У канцы 19—1-й пал. 20 ст. посуд выраблялі тачэннем на ганчарным крузе, глазуравалі празрыстай бясколернай, часам зялёнай ці карычневай палівай, аздаблялі выціснутымі прамымі і хвалістымі паяскамі, падпаліўной ангобнай размалёўкай расл. характару. Формы посуду ёмістыя, простых выразных абрысаў. Пашырана была таксама утылітарна-дэкар. кераміка (фігурныя пасудзіны, попельніцы, букетнікі, чарніліцы), дробная пластыка, цацкі.

Я.М.Сахута.

Дзісенская кераміка.

т. 6, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыдба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што і чаго. Набыць, займець што‑н.; нажыць. [Алесь] трымаў каня і цешыўся з таго, што прыдбаў уласную гаспадарку, прыдбаў яе, столькі выцерпеўшы і вызнаўшы. Адамчык. У хаце іх было адзінае на ўсё наваколле піяніна — яго таксама Аксіння Хвядосаўна прыдбала для дачкі. Шамякін. У часе вайны загінула ўся дзядзькава сям’я. Новай ён не прыдбаў... Сачанка.

2. што і чаго. Атрымаць што‑н., авалодаць чым‑н. Прыдбаць вопыт. Прыдбаць пашану. □ Цягаў ён [бацька] гліну, цэглу і каменне, Каб той мулярскі спрыт сабе прыдбаць. Звонак. Цяпер прыдбалі лепшай славы жыццём адноўленым Паставы: народ сваёй паставіў працай патомкам і сабе палацы! Дубоўка. Рыбак з гэтага самага Івана не вельмі што, за ўсё сваё жыццё ён, можа, і злавіў паўдзесятка шчупакоў, але ўсё ж славу сабе прыдбаў шырокую і ведаюць аб ім многія. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)