МУЛЯ́РАЎСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,

бой партызан аб’яднанага гарнізона Ф.​І.​Паўлоўскага па разгроме ням.-фаш. гарнізона на чыг. ст. Муляраўка Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. на лініі Жыткавічы—Калінкавічы 22 лют. ў Вял. Айч. вайну. Для выканання аднаўленчых работ на чыгунцы на станцыю прыбыла частка буд. батальёна гітлераўцаў. Атрадам А.​Ф.​Каваленкі, І.​Р.​Жулегі, «Чырвоны Кастрычнік» (камандзір Э.​Я.​Чырлін) і Капаткевіцкаму (камандзір А.​Ц.​Міхайлоўскі) было даручана разграміць гарнізон праціўніка. Да раніцы 21 лют. атрады сканцэнтраваліся ў в. Залессе Акцябрскага р-на, правялі разведку, удакладнілі сілы, узбраенне праціўніка. Аперацыяй кіравалі Паўлоўскі і камісар С.​В.​Маханько. 22 лют. раніцай партызаны акружылі станцыю і казарму, у якой размяшчаліся гітлераўцы, і адкрылі агонь. У выніку аперацыі фаш. гарнізон на ст. Муляраўка разгромлены, аднаўленчыя работы сарваны.

т. 11, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

муля́раўскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. муля́раўскі муля́раўская муля́раўскае муля́раўскія
Р. муля́раўскага муля́раўскай
муля́раўскае
муля́раўскага муля́раўскіх
Д. муля́раўскаму муля́раўскай муля́раўскаму муля́раўскім
В. муля́раўскі (неадуш.)
муля́раўскага (адуш.)
муля́раўскую муля́раўскае муля́раўскія (неадуш.)
муля́раўскіх (адуш.)
Т. муля́раўскім муля́раўскай
муля́раўскаю
муля́раўскім муля́раўскімі
М. муля́раўскім муля́раўскай муля́раўскім муля́раўскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МУЛЯ́РАЎКА,

вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Жыткавічы—Калінкавічы; чыг. станцыя на лініі Калінкавічы—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 12 км на Пн ад г. Петрыкаў, 178 км ад Гомеля. 649 ж., 210 двароў (1999). Акц. т-вы «Аграпрамтэхніка» і «Петрыкаўснаб», раённае аб’яднанне «Сельгасхімія». Школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай. Каля вёскі адбылася Муляраўская аперацыя 1942.

т. 11, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)