мо́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Ніжняя мясістая частка вуха.

|| прым. мо́чкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мо́чка мо́чкі
Р. мо́чкі мо́чак
Д. мо́чцы мо́чкам
В. мо́чку мо́чкі
Т. мо́чкай
мо́чкаю
мо́чкамі
М. мо́чцы мо́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мо́чка ж., анат. мо́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́чкаII ж.;

1. анат. мо́чка, -кі ж.;

2. бот. валасні́к, -ка́ м.;

корнева́я мо́чка каранёвы валасні́к;

3. (петля в упряжи) пяце́лька, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́чкаI ж. (действие) мачэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Ніжняя мясістая частка вуха. З-пад фуражкі з блішчастым брыльком як бы выпісваліся намаляваныя чорнай тушшу бакенбарды, што даходзілі трошачкі ніжэй мочак вушэй. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́чка ж анат hrläppchen n -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мочка1 ’ніжняя мясістая частка вуха’ (ТСБМ). Укр. мочка, рус. мочка ’тс’, ст.-рус. мочка ’тс’ (XVII ст.), якія з мъчъка < мкнути < (про)‑мкнути ’працягнуць’ у выніку чаргавання ъ : ы, параўн. прымыка́ць (Міклашчыч, 206; Праабражэнскі, 1, 563; Фасмер, 2, 666; Булахоўскі, ВП, 3, 418).

Мочка2 ’раменная ці вяроўчаная пятля, якой прывязваецца пуга да пугаўя або біч да цапільна’ (Бяльк.), ’пятля ў кашулі’ (Растарг.). Рус. мочка ’пятля на адзенні’ (кур.), ’пятля на ботах’ (варон., разан., маск., калін.). Да мочка1 < (з)мыка́цца ’змыкацца, стульвацца’ > прасл. mъknǫti ’цягнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валасні́к, -ка́ м., бот. мо́чка ж.;

каранёвы в. — корнева́я мо́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мачэ́нне ср. моче́ние, мо́чка ж.;

м. я́блыкаў — моче́ние (мо́чка) я́блок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)