МО́ХАВА,

возера ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Дняпро, за 6 км на ПнЗ ад г.п. Лоеў. Пл. 0,42 км², даўж. 2,6 км, найб. шыр. 190 м, даўж. берагавой лініі больш за 5,6 км. Старычнае. Схілы катлавіны выш. да 3 м, на У параслі хмызняком, на З пад лугам.

т. 10, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мо́хава-ліша́йнікавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мо́хава-ліша́йнікавы мо́хава-ліша́йнікавая мо́хава-ліша́йнікавае мо́хава-ліша́йнікавыя
Р. мо́хава-ліша́йнікавага мо́хава-ліша́йнікавай
мо́хава-ліша́йнікавае
мо́хава-ліша́йнікавага мо́хава-ліша́йнікавых
Д. мо́хава-ліша́йнікаваму мо́хава-ліша́йнікавай мо́хава-ліша́йнікаваму мо́хава-ліша́йнікавым
В. мо́хава-ліша́йнікавы (неадуш.)
мо́хава-ліша́йнікавага (адуш.)
мо́хава-ліша́йнікавую мо́хава-ліша́йнікавае мо́хава-ліша́йнікавыя (неадуш.)
мо́хава-ліша́йнікавых (адуш.)
Т. мо́хава-ліша́йнікавым мо́хава-ліша́йнікавай
мо́хава-ліша́йнікаваю
мо́хава-ліша́йнікавым мо́хава-ліша́йнікавымі
М. мо́хава-ліша́йнікавым мо́хава-ліша́йнікавай мо́хава-ліша́йнікавым мо́хава-ліша́йнікавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Мо́хаў

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Мо́хаў
Р. Мо́хава
Д. Мо́хаву
В. Мо́хаў
Т. Мо́хавам
М. Мо́хаве

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МЕ́ЛВІЛ (Melville),

паўвостраў на Пн Канады, паміж бас. Фокс на У і зал. Каміты на З. Выш. да 558 м. Пераважае мохава-лішайнікавая тундра. На Пд — эскімоскі пасёлак Рэпалс-Бей.

т. 10, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прастра́нак ’адлегласць’ (Ян.). Да прасцерці (гл.); параўн. рус. простра́нный ад простереть, простру. Відаць, да прастора (гл.), параўн. прастранак міжда Лоева і Мохава (Ян.), якое да *prostornъ ’прасторнасць’. Аналагічныя ўтварэнні: укр. про́сторонь ’прастора’, польск. przestroń ’тс’. Параўн. старана (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАЛГУ́ЕЎ,

востраў у паўд.-ўсх. ч. Баранцава м., за 75 км ад мацерыка, тэр. Расіі. Пл. 5,2 тыс. км². Паверхня вельмі ўзгорыстая, з марэннымі ўзгоркамі. Выш. да 176 м, паўд. частка вострава — плоская раўніна. Шмат азёр і балот. Складзены з пясчана-гліністых адкладаў. Мохава-лішайнікавая арктычная тундра. Аленяводства Аленегадоўля*, рыбалоўства, паляванне. Населеныя пункты: Бугрыно, Северны.

т. 7, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАДЗО́ЛІСТЫЯ ГЛЕ́БЫ,

тып глеб, якія фарміруюцца пад хвойнымі і мяшанымі лясамі з мохавым, мохава-кусцікавым і мохава-травяным покрывам ва ўмовах прамыўнога воднага рэжыму і перыяд. ўвільгатнення. Належаць да аўтаморфных глеб. Пашыраны ў паўн. раёнах умераных шырот Еўропы, Зах. Сібіры, Д. Усходу, Паўн. Амерыкі. На Беларусі трапляюцца па ўсёй тэрыторыі, найб. плошчы ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Вылучаюць уласна падзолістыя глебы ў лясах і акультураны падтып на ворных землях. Марфал. глебавы профіль складаецца з некалькіх гарызонтаў: пад спрадвечнымі лясамі вылучаюць лясны подсціл таўшчынёй да 10 см, далей падзолісты гарызонт папяліста-бялявага колеру (да 7 см), падзоліста-ілювіяльны гарызонт жаўтавата-бялявага колеру (15—20 см) і ілювіяльны гарызонт бурага, палевага, светла-жоўтага колераў, які пераходзіць у глебаўтваральную (мацярынскую) пароду. П.г. характарызуюцца кіслай рэакцыяй асяроддзя, невял. колькасцю гумусу і пажыўных элементаў, вільгаці. Для павышэння ўрадлівасці П.г. праводзяць арашэнне, вапнаванне глебы, уносяць арган. і мінер. ўгнаенні. Гл. таксама Глеба.

т. 11, с. 497

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спа́рыць 1, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Аб’яднаць у пару для сумеснай работы, дзеянняў. А тут Мохава спарылі з Гузоўскім, нядрэнна будуць працаваць. Шынклер.

спа́рыць 2, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Зварыць, утушыць у закрытым посудзе. Спарыць рэпу. □ [Дзед:] — Парсюкам бульбу пасекчы трэба. Марыля спарыла. Караткевіч.

2. Закіпяціць (малако). Спарыць малако.

3. Пашкодзіць хамутом, падсядзёлкам. Спарыць спіну каню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРКТЫ́ЧНАЯ НІЗІ́НА,

на Пн Аляскі, у ЗША. Даўж. каля 1000 км, шыр. да 150 км. Выш. каля 200 м. Складзена з марскіх алювіяльных адкладаў. Паверхня плоская, слаба расчлянёная далінамі. Характэрны поліганальныя грунты, маразабойнатрэшчынаватая шматгадовая мерзлата, гідралакаліты (узгоркі-пінга). Шматлікія лагунныя і тэрмакарставыя азёры і непраходныя балоты. Клімат субарктычны. Расліннасць мохава-лішайнікавая, па далінах рэк вярбовыя хмызнякі і асакова-разнатраўныя лугі. Радовішчы нафты і прыроднага газу (зал. Прадха). Рэдкія паселішчы эскімосаў.

т. 1, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕСАТУ́НДРА,

занальны тып ландшафту, які характарызуецца чаргаваннем на водападзелах тундры і лесу. Пашырана ў субарктычным поясе Паўн. паўшар’я. Лясныя ўчасткі прадстаўлены пераважна рэдкалессямі з дрэвамі выш. 2—8 м, якія ўтвораны найчасцей лістоўніцамі, елкамі і некат. відамі бярозы, з карлікавай бярозкай і часам ядлоўцам у падлеску, з зялёнымі імхамі і ягелямі ў наглебавым покрыве. Рэдкалессі чаргуюцца з бязлеснымі ўчасткамі: на павышэннях рэльефу — хмызняковымі, плямістымі, мохава-лішайнікавымі тундрамі, у паніжэннях — узгорыстымі, гіпнавымі і інш. балотамі. Гл. таксама Лесатундравая зона.

Лесатундра.

т. 9, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)