мосць

Том: 18, старонка: 173.

img/18/18-173_0908_Мосць.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

павашава́ць

‘пазвяртацца "Ваша мосць"’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. павашу́ю павашу́ем
2-я ас. павашу́еш павашу́еце
3-я ас. павашу́е павашу́юць
Прошлы час
м. павашава́ў павашава́лі
ж. павашава́ла
н. павашава́ла
Загадны лад
2-я ас. павашу́й павашу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час павашава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вашэ́ць ’вашэць, ягомасць, ваша мосць’ (Бяльк.), ва́шэць ’тс’ (Нас., Бесар., Шпіл.), вашаць (Шат., Гарэц.), вашаць, вашэць (Яруш.). Укр. ва́шець ’тс’, рус. дыял. (зах.) ва́шец. Запазычанне з польск. waszeć ’тс’ (а гэта скарачэнне з wasza miłość; гл. Брукнер, 603).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маспа́н ’пан’, маспанінка ’пані’, (экспр.) масціпан ’пан’. З васпан, васпані (гл.). Мена в > м пад уплывам мосць < польск. miłość у выразе Wasza Miłość Pan (< ням. Euer Liebden), скандэнсаваным пазней у Waszmość з дадаткам pan. Параўн. укр. мость, його мость ’яго міласць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)