Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мнагашлю́бны многобра́чный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мнагашлю́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мнагашлюбнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мнагашлю́бны polygám
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мнагашлю́бнасць, -і, ж.
Форма афіцыйнага шлюбу, пры якой мужчына можа мець некалькі жонак, а жанчына — некалькі мужоў; палігамія.
|| прым.мнагашлю́бны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
многобра́чныймнагашлю́бны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
polygáma паліга́мны, палігамі́чны, мнагашлю́бны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГЛАДУ́Н, грыжная трава (Herniaria),
род кветкавых раслін сям. гваздзіковых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Паўн. і Паўд. Афрыцы, Зах. Азіі, пераважна ў Міжземнамор’і. У Беларусі ўсюды трапляецца гладун гладкі (H. glabra) і зрэдку, пераважна ў паўд. раёнах, гладун мнагашлюбны (H. polygama). Растуць на сухіх грунтавых, пераважна пясчаных агаленнях, на пустках, папарах, каля дарог.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з кароткім галінастым распасцёртым сцяблом даўж. 5—20 см, прыціснутым да зямлі накшталт разеткі. Лісце прадаўгавата-эліптычнае. Кветкі дробныя, непрыкметныя, двух- ці аднаполыя, жаўтавата-зялёныя або белыя ў пазухах верхняга лісця. Плод — шарападобны аднанасенны арэшак. Лек. (мачагонны і вяжучы сродак), дэкар., кармавыя і інсектыцыдныя расліны. Маюць пахучае рэчыва кумарын, сапаніны. Ядавітыя.