МЕТО́ПА (грэч. metōpon літар. прастора паміж вачыма),

прамавугольная або квадратная пліта паміж двума трыгліфамі ў фрызе дарычнага ордэра. З’явілася ў архітэктуры Стараж. Грэцыі (напачатку як прамежкі паміж тарцамі бэлек перакрыцця, якія выступалі на фасадзе, у мураванай архітэктуры набылі дэкар. значэнне), аздаблялася рэльефамі або жывапісам. У бел. архітэктуры найб. пашырана ў стылі ампір (1-я трэць 19 ст.), часам аздаблялася геральдычнымі выявамі і ваен. атрыбутамі.

Метопы ў выглядзе разетак на фасадзе храма Асклепія ў г. Эпідаўр. 4 ст.
Метопа з выявай антычнага шлема ў фрызе дома па вул. Замкавай у Гродне. 19 ст.

т. 10, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мето́п, мето́па

(гр. metope)

архіт. прамавугольная каменная пліта, аздобленая рэльефамі або жывапісам, паміж двума трыгліфамі ў фрызе дарычнага ордэра 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мето́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мето́п мето́пы
Р. мето́па мето́паў
Д. мето́пу мето́пам
В. мето́п мето́пы
Т. мето́пам мето́памі
М. мето́пе мето́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)