метабалі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. метабалі́чны метабалі́чная метабалі́чнае метабалі́чныя
Р. метабалі́чнага метабалі́чнай
метабалі́чнае
метабалі́чнага метабалі́чных
Д. метабалі́чнаму метабалі́чнай метабалі́чнаму метабалі́чным
В. метабалі́чны (неадуш.)
метабалі́чнага (адуш.)
метабалі́чную метабалі́чнае метабалі́чныя (неадуш.)
метабалі́чных (адуш.)
Т. метабалі́чным метабалі́чнай
метабалі́чнаю
метабалі́чным метабалі́чнымі
М. метабалі́чным метабалі́чнай метабалі́чным метабалі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

метабалі́чны физиол. метаболи́ческий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метаболи́ческий метабалі́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

metabolic [ˌmetəˈbɒlɪk] adj. biol. метабалі́чны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КАТЭХАЛАМІ́НЫ,

фізіялагічна актыўныя рэчывы, што выконваюць ролю хім. пасрэднікаў (медыятараў і нейрагармонаў) у міжклетачных узаемадзеяннях; вытворныя піракатэхіну. Да прыродных К. адносяцца адрэналін, дафамін і норадрэналін. Метабалічны папярэднік К.-дыоксіфенілаланін (L-ДОФА). Спецыялізаваныя для сакрэцыі К. нейроны маюць жывёлы з нерв. сістэмай. Найб. колькасць іх сінтэзуюцца і назапашваецца ў мазгавым слоі наднырачнікаў. К. адыгрываюць важную ролю ў нейрагумаральнай рэгуляцыі і нерв. трофіцы, удзельнічаюць у абмене рэчываў і прыстасавальных рэакцыях арганізма, забяспечваюць пастаянства ўнутр. асяроддзя і фізіял. функцый (гамеастаз). Парушэнні абмену К. ці іх неадэкватная сакрэцыя — адзін з патагенет. механізмаў некат. захворванняў.

т. 8, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАМЕАСТА́З (ад гамеа... + грэч. stasis стан, нерухомасць) у фізіялогіі, адноснае дынамічнае пастаянства саставу і ўласцівасцей унутр. асяроддзя і ўстойлівасць асн. фізіял. функцый арганізма чалавека, жывёл і раслін. Уяўленне сфармулявана франц. вучоным К.​Бернарам (1878). Тэрмін «гамеастаз» прапанаваў амер. фізіёлаг У.​Кенан (1929). Формы гамеастазу: структурны — падтрыманне дынамічнага пастаянства клетачнага саставу, структурнай арганізацыі і ўзаемнага размяшчэння элементаў у органах і арганізме; метабалічны — сукупнасць складаных прыстасавальных рэакцый арганізма, якія накіраваны на ліквідацыю ці макс. абмежаванне дзейнасці фактараў вонкавага і ўнутр. асяроддзя і захаванне ваганняў фізіял. і біяхім. канстантаў у вызначаных межах; генетычны — здольнасць папуляцый натуральным адборам ураўнаважваць свой генет. склад, парушаны ў выніку штучнага адбору ці змены ўмоў асяроддзя; антагенетычны (гамеастаз развіцця) — прыстасавальныя ўласцівасці арганізма дынамічна мяняць рэакцыю генатыпа на паўторныя змены ўмоў вонкавага і ўнутр. асяроддзя. Гамеастаз рэгулюецца нейрагумаральнымі, гарманальнымі, бар’ернымі, выдзяляльнымі, асматычнымі і інш. сістэмнымі рэгулятарнымі механізмамі. Паняцце гамеастаз ужываецца ў біяцэналогіі, генетыцы, кібернетыцы і інш.

Літ.:

Анохин П.К. Очерки по физиологии функциональных систем. М., 1975;

Гомеостаз. 2 изд. М., 1981;

Саркисов Д.С. Очерки по структурным основам гомеостаза. М., 1977;

Структурные основы адаптации и компенсации нарушенных функций. М., 1987.

А.​С.​Леанцюк.

т. 5, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)