месі́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
месі́нскі |
месі́нская |
месі́нскае |
месі́нскія |
| Р. |
месі́нскага |
месі́нскай месі́нскае |
месі́нскага |
месі́нскіх |
| Д. |
месі́нскаму |
месі́нскай |
месі́нскаму |
месі́нскім |
| В. |
месі́нскі (неадуш.) месі́нскага (адуш.) |
месі́нскую |
месі́нскае |
месі́нскія (неадуш.) месі́нскіх (адуш.) |
| Т. |
месі́нскім |
месі́нскай месі́нскаю |
месі́нскім |
месі́нскімі |
| М. |
месі́нскім |
месі́нскай |
месі́нскім |
месі́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МЕСІ́НСКІ ПРАЛІ́Ў.
Паміж Апенінскім п-вам і в-вам Сіцылія. Злучае Іанічнае і Тырэнскае моры. Даўж. каля 40 км, шыр. 3,5—22 км, найменшая глыбіня 115 м. Скорасць прыліўна-адліўных цячэнняў да 9 км/гадз. Водавароты Сцыла і Харыбда. Парты Месіна і Рэджа-ды-Калабрыя (Італія).
т. 10, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Месси́нский проли́в Месі́нскі пралі́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МЕСІ́НА (Messina),
горад у Італіі, на ПнУ в-ва Сіцылія. Адм. ц. прав. Месіна. Каля 300 тыс. ж. (1997). Порт на Міжземным м. Чыгуначным паромам праз Месінскі праліў звязаны з гарадамі Рэджа-ды-Калабрыя і Віла-Сан-Джавані. Прам-сць: суднабуд., нафтаперапр., цэм., плодакансервавая, тэкстыльная. Ун-т (з 1548). Арх. помнікі 12—16 ст. Ваенна-марская база.
Засн. каля 735 да н.э. пад назвай Занкла грэч. каланістамі з а-воў Наксас і Эўбея на месцы паселішча племя сікулаў. У 490 да н.э. заваявана Анаксіласам Рэгійскім (выхадцам з грэч. вобласці Месенія, адсюль назва). З 461 да н.э. М. — рэспубліка. У 396 да н.э. горад зруйнавалі карфагеняне. У 312 да н.э. заваяваны Агафоклам, у 282 да н.э. — мамерцінцамі (наз. Мамерціна). Пазней горадам па чарзе валодалі сарацыны (з 831), грэкі (з 1038), нарманы (з 1061), іспанцы (з 1678). У 1873 і 1903 горад зруйнаваны землетрасеннямі. У 1848 бамбардзіраваны і заняты неапалітанцамі. Вызвалены ў 1860 Дж.Гарыбальдзі, увайшоў у склад аб’яднанага Італьян. каралеўства. У 2-ю сусв. вайну ў ходзе Сіцылійскай аперацыі 1943 заняты англа-амер. войскамі.
т. 10, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)