ме́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

1. Намервацца ажыццявіць якое-н. дзеянне.

М. ўцякаць.

М. стрэльнуць.

2. Імкнуцца заняць якую-н. пасаду (разм.).

М. ў начальнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́рыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ме́руся ме́рымся
2-я ас. ме́рышся ме́рыцеся
3-я ас. ме́рыцца ме́рацца
Прошлы час
м. ме́рыўся ме́рыліся
ж. ме́рылася
н. ме́рылася
Загадны лад
2-я ас. ме́рся ме́рцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ме́рачыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ме́рыцца несов.

1. (принимать намерение) намерева́ться, вознаме́риваться;

2. (для удара, выстрела, броска) ме́тить, ме́титься, це́литься;

3. перен. ме́тить;

м. ў кіраўнікі́ — ме́тить в руководи́тели

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Збірацца ажыццявіць якое‑н. дзеянне; намервацца. Як толькі я мерыўся ісці, Усцім заступаў мне дарогу, затрымліваў, пытаючыся пра розныя рэчы. Сабаленка. Ліс поўз на жываце, выцягнуўшы галаву, нібы мерыўся раптоўна скочыць на свайго праціўніка. Ваданосаў. // Разм. Імкнуцца заняць якое‑н. становішча, пасаду; меціць. — Вось твой Васіль дык маладзец, — І ў далоні пляснула, — Ён, кажуць, мерыцца ў зяці Да старшыні, да Яснага? Ставер. Падмятальнік стаяў у натоўпе ля хлопца, што мерыўся быць за старшыню сходу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́рыцца разм (намервацца) bebsichtigen vt, vrhaben vt, die bsicht hben; im Snne hben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ме́титьсяII (целиться) цэ́ліцца, ме́ціцца, ме́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набы́льваць

‘распавядаць, апісваць, пісаць што-небудзь і без прамога дапаўнення; выступаць у пэўнай якасці, мерыцца ў каго-небудзь (набыльваць на кавалера)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. набы́льваю набы́льваем
2-я ас. набы́льваеш набы́льваеце
3-я ас. набы́львае набы́льваюць
Прошлы час
м. набы́льваў набы́львалі
ж. набы́львала
н. набы́львала
Загадны лад
2-я ас. набы́львай набы́львайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час набы́льваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

замары́цца, ‑маруся, ‑морышся, ‑мерыцца; зак.

Стаміцца, знясіліцца. Мама замарылася, жнучы ад рання. Брыль. Зноў ішлі і зноў спрабавалі выбрацца з яра. Урэшце замарыліся і селі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напалео́н, ‑а, м.

1. Аб рэакцыйным дыктатару. Мерыцца ў напалеоны. // Пра чалавека з надзвычай уладалюбівымі імкненнямі.

2. Від пірожнага, торта.

3. Марка каньяку.

4. Сорт яблыні.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́литься несов.

1. цэ́ліцца;

2. перен. ме́ціць, ме́ціцца, ме́рыцца, наме́рвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)