mniej

1. менш, меней;

mniej interesujący — менш цікавы;

mniej więcej — больш-менш;

coraz mniej — што раз менш (меней);

nie mniej niż — не менш чым;

2. разм. мінус;

siedem mniej dwa — сем мінус два;

dostateczny mniej — тройка з мінусам (адзнака)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пільчак, ‑а, м.

Абл. Кароткая верхняя вопратка пераважна з грубага даматканага сукна. Тым не меней, нават і такі «лапсярдак», са спушчаным станам, усё ж такі больш стасаваўся з важнасцю моманту, чым які-небудзь .. пільчак вясковага настаўніка. Колас. Толькі праз якую гадзіну хлопец заўважыў, што Данута, прымасціўшыся ля кастра на пеньчуку, лапіла яго пільчак. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

least

[li:st]

1.

adj.

найме́ншы

2.

n.

найме́ншае -га n.

at (the) least — прына́мся, прына́мсі, са́ма ме́ней

not in the least — ані́

3.

adv.

найме́нш

last but not least — апо́шні, але ня ме́нш ва́жны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

erträglich

a

1) ніштава́ты, зно́сны

mit j-m ~ stéhen* — быць з кім-н. у бо́лей ці [або́] ме́ней до́брых адно́сінах

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

lesser [ˈlesə] adj. ме́ншы, малы́, нязна́чны;

to a lesser extent/degree у ме́ншай ступе́ні;

lesser known poets/works ме́ней вядо́мыя паэ́ты/тво́ры

the lesser of two evils/the lesser evil ме́ншая з дзвюх бед;

of two evils choose the lesser з дзвюх бед выбіра́й ме́ншую

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ме́нее нареч. сравнит. ст. менш, ме́ней;

тем не ме́нее тым не менш;

бо́лее и́ли ме́нее больш-ме́нш;

ни бо́лее ни ме́нее (как) ні больш ні менш (як);

ме́нее всего́ менш за ўсё.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

кулак 1, ‑а, м.

1. Кісць рукі з прыгнутымі к далоні пальцамі. Булай скамечыў ліст ватмана, сціснуў кулакі, аж пабялелі пальцы. Шыцік.

2. перан. Сканцэнтраваныя ў адным месцы ваенныя ўзброеныя сілы для рашаючага ўдару. Спецгрупа збіралася ў адзін кулак. Новікаў.

3. Дэталь машыны, якая мае форму выступу і штурханнем прыводзіць у рух другія механізмы.

кулак 2, ‑а, м.

Багаты селянін-уласнік, які эксплуатаваў беднякоў; вясковы буржуа. Гаспадар — кулак багаты, — Як заўсёды стаў круціць, Толькі б меней заплаціць. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідэалізм, ‑у, м.

1. Рэакцыйны філасофскі напрамак, процілеглы матэрыялізму, які прызнае дух, ідэю, свядомасць першаснымі, а матэрыю, быццё — другаснымі, вытворнымі. Суб’ектыўны ідэалізм. Аб’ектыўны ідэалізм.

2. Здольнасць, жаданне бескарысліва служыць якой‑н. справе; прыхільнасць да высокіх маральных ідэалаў.

3. Схільнасць да ідэалізацыі, прыхарошвання рэчаіснасці. Саханюк звонка засмяяўся. — Ах вы, ідэалісты, ідэалісты. Ці надоўга х[о]піць вам гэтага ідэалізму?.. І тым не меней першы раз бачу чалавека, што так высока ставіць глуш ды яшчэ такую, як ваша. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фуз, ‑у, м.

Разм.

1. Асадак у чым‑н.; рознае смецце. У мутнай вадзе многа фузу. Жыта звеялі, а фуз застаўся. З шарсцянога фузу рабілі лямец. Як выцадзяць воск, застаецца адзін фуз. ▪ І за рэчку трэба брацца. Заплыла фузам. Лужанін.

2. перан. Негатыўны асадак на душы, непрыемны перажытак. Трэба абавязкова паехаць да сябра і крыху праветрыцца і скінуць той фуз, які патрошку пачынае ўжо набірацца. Колас. // Што‑н. нежыццёвае, непатрэбнае. Кампазітар, меней фузу, — Тромкай, брат, пра кукурузу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паставіцца 1, ‑ставіцца; зак.

Быць пастаўленым. — Прадаў [зруб]. Яшчэ і другі, як толькі паставіцца, сплавіць. Савіцкі.

паставіцца 2, ‑стаўлюся, ‑ставішся, ‑ставіцца; зак.

Праявіць, выказаць якім‑н. чынам свае адносіны да каго‑, чаго‑н. [Нявідны] адразу паставіўся варожа да свайго допыту і ўзяў курс на тое, каб меней гаварыць і нічога не расказваць аб тым, што іх будзе найбольш цікавіць. Колас. Нарэшце і Марынка не так ужо непрыхільна паставілася да таго, што планы, пра якія.. [Паходня] гаварыў ёй пры сустрэчах і пісаў, разышліся з сапраўднасцю. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)