Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
мембра́намембра́на, -ны ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мембра́наж., тех., биол.мембра́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мембра́на, ‑ы, ж.
Спец. Слюдзяная або тонкая металічная пласцінка, здольная вагацца.
[Ад лац. membrana — перапонка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мембрана (у тэхніцы) 4/344; 7/140; 9/256; 10/389
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МЕМБРА́НА (лац. membrana скурка, перапонка),
1) у тэхніцы — тонкая гнуткая пласцінка (плёнка), звычайна замацаваная па перыметры. Прызначана раздзяляць 2 поласці з рознымі ціскамі або аддзяляць замкнёную поласць ад агульнага аб’ёму.
Бываюць плоскія, гафрыраваныя, інш. складанага профілю; метал. (з сталі, фольгі, элінвару, бронзы) і неметал. (з гумы, скуры, пластмасы і інш.) Выкарыстоўваюцца ў мех. гуказапісвальных і гукаўзнаўляльных апаратах (мікрафонах, тэлефонах), як адчувальныя элементы (у мембранных цягамерах, дыфманометрах), для ўшчыльнення (у мембранных помпах, вакуумных клапанах і інш.).
2) У тэорыі пругкасці — замацаваная па контуры бясконца тонкая плёнка, модуль пругкасці якой у перпендыкулярным да паверхні напрамку роўны нулю. Такая М. з’яўляецца пругкай сістэмай, выкарыстоўваецца як нясучы элемент у мембранных вісячых сістэмах. У прыблізных разліках прымаецца нерасцяжнай.
3) М. біялагічныя — структуры, што забяспечваюць цэласнасць клетак і арганел. Гл.Біялагічныя мембраны.
4) Крыніца гуку ў некаторых муз. інструментах: нацягнутая на рэзанатар скура, сінт. плёнка і інш.Гл. таксама Мембранныя метады раздзялення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мембра́наж.спец. Membrán f -, -en, Membráne f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мембра́на
(лац. membrana = перапонка)
l) тонкая абалонка, перапонка ў арганізме; тонкая пагранічная структура, размешчаная на паверхні клетак і ўнутрыклетачных часцінак;
2) тонкая металічная пласцінка, здольная вагацца; выкарыстоўваецца для ператварэння электрычных або механічных ваганняў у гукавыя (напр. м. тэлефона, м. радыёпрыёмніка).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Мембра́на ’тонкая пласцінка, здольная вагацца’ (ТСБМ). З рус.мембрана ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое з лац.membrāna ’скурка’, ’тонкі пергамент’. З апошняга праз ст.-польск. мову ст.-бел.мембранъ, мамрамъ, мамранъ, мембрамъ, мемранъ ’пергамент, дакумент на пергаменце’ (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 57).