меліна́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. меліна́
Р. меліны́
Д. меліне́
В. меліну́
Т. меліно́й
меліно́ю
М. меліне́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

меліна́ ж., разг. мель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обме́лина мель, род. ме́лі ж., меліна́, -ны́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

shoal2 [ʃəʊl] n.

1. мель, ме́ліна, мелкаво́ддзе

2. pl. shoals скры́тыя ця́жкасці або́ небяспе́кі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

płycizna

ж. мель, меліна, плыткае месца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мель, ме́ліна, меліна́, мелізна́, нясв. мяліня́, слаўг. мялы́нь ’неглыбокае месца ў рацэ, возеры ці моры’ (ТСБМ, БРС, Нар. Гом., Яшк.; докш., Сл. ПЗБ). Укр. міль, мілина́, рус. мель, польск. miel, melizna ’тс’, чэш. валаш. měľ ’дробная мука ці соль’, ст.-чэш. měl ’прыбярэжны пясок’, ’дробная мука’, славац. meľ ’задняя мука’. Паўн.-слав. mělь, утворанае ад melti, melʼjǫ ’малоць’ пры дапамозе суфікса ‑ь, як соль (гл.). Гл. таксама ме́лкі. Сюды ж ме́лісты ’які мае мелі’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мель мель, род. ме́лі ж., меліна́, -ны́ ж.;

сиде́ть на мели́ сядзе́ць на ме́лі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мелізна́ Мелкае месца ў рацэ, возеры; мель (БРС). Тое ж меліна́ (БРС), мелкаводзь, мелката́, мялкоцце (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

АПЕРАЦЫ́ЙНАЕ ЗЛІЧЭ́ННЕ,

метад аналізу матэматычнага, які дае магчымасць зводзіць рашэнне складаных матэм. задач да больш простых. У аснову закладзена замена па пэўных правілах зададзеных функцый (арыгіналаў) 𝑓(t) інш. функцыямі (вобразамі) камплекснай пераменнай F(s); пры гэтым аперацыя дыферэнцавання пераходзіць у аперацыю множання на s, інтэгравання — дзялення на s, дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні — у алг. ўраўненні і інш.

Англ. вучоны О.​Хевісайд прапанаваў у 1892 фармальныя правілы карыстання аператарам p=d/dt і некаторымі функцыямі гэтага аператара, з дапамогай чаго вырашыў шэраг задач электрадынамікі. Абгрунтаванне аперацыйнага злічэння праводзіцца на аснове інтэгральнага Лапласа пераўтварэння. Аперацыі знаходжання вобразаў па арыгіналах (і наадварот) забяспечаны спец. табліцамі. Найбольш агульныя вынікі аперацыйнага злічэння атрыманы на аснове тэорыі абагульненых функцый. Далейшае развіццё ідэі аперацыйнага злічэння атрымалі ў функцыянальным злічэнні аператараў, сімвалічным злічэнні псеўдадыферэнцыяльных аператараў. Распрацаваны абагульненні аперацыйнага злічэння на аснове пераўтварэнняў Фур’е і Меліна; для інш. дыферэнцыяльных аператараў.

Літ.:

Диткин В.А., Прудников А.П. Интегральные преобразования и операционное исчисление. 2 изд. М., 1974.

А.​В.​Антаневіч.

т. 1, с. 424

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mielizna

mieli|zna

ж. мель, меліна;

osiąść na ~źnie — сесці на мель

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)