межава́ць, мяжу́ю, мяжу́еш, мяжу́е; мяжу́й; межава́ны; незак.

1. Мець агульную мяжу, быць сумежным (разм.).

2. што. Вызначаць межы ўчасткаў пры падзеле зямлі.

М. палі.

|| наз. межава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

межава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мяжу́ю мяжу́ем
2-я ас. мяжу́еш мяжу́еце
3-я ас. мяжу́е мяжу́юць
Прошлы час
м. межава́ў межава́лі
ж. межава́ла
н. межава́ла
Загадны лад
2-я ас. мяжу́й мяжу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мяжу́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

межава́ць несов.

1. см. межава́цца 1;

2. (проводить, устанавливать границы земельных участков) межева́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

межава́ць, мяжую, мяжуеш, мяжуе; незак.

1. Разм. Тое, што і межавацца (у 1, 2 знач.). Той куток Беларусі, дзе я нарадзіўся, межаваў некалі па Дзвіне з Заходняй Беларуссю, якая ў той час была акупіравана Панскай Польшчай. Хадкевіч. Для чалавека любой эпохі падарожжа ў космас будзе рамантыкай, якая мяжуе з летуценнем. Шыцік. Мяжуе гора з добрай радасцю... Панчанка.

2. што. Вызначаць межы ўчасткаў пры падзеле зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

межава́ць grnzen vi (з чым an A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Межава́ць ’пракладваць межы’, ’быць сумежным’, ’чаргавацца’ (ТСБМ; малар., Выг. дыс.), докш. межава́цца, тураў. межова́цца ’мець агульную мяжу, суседнічаць’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр. межува́ти(ся), рус. межева́ть, ст.-рус. межевати ’тс’, в.-луж. mjezować, чэш. старое mezovati ’гранічыць’, балг. межо̀вам ’працую ў талацэ’. Відаць, старое паўн.-слав. утварэнне з суфіксам ‑ova‑ ад мяжа́ (гл.). Сюды ж межавік ’каморнік’ (Бяльк.), якое з рус. межевик ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

межева́ть несов. межава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

межава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. межаваць і межавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

adjoin [əˈdʒɔɪn] v. прыляга́ць, прымыка́ць, межава́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вымежёвывать несов., спец. вымяжо́ўваць, межава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)