Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
медуні́цаж., бот. медуни́ца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
медуні́ца, ‑ы, ж.
Травяністая расліна сямейства бурачнікавых з дробнымі пахучымі кветкамі. І ўслед за падбелам дружна рынуліся з зямлі чубаткі, за імі — сінія і белыя пралескі, сон, ружовыя медуніцы, над якімі ціхенька і асцярожна загудзелі першыя чмялі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Медуніца 7/118
- » - няясная 7/118 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДУНІ́ЦА, шчамяліца (Pulmonaria),
род кветкавых раслін сям. бурачнікавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 3 віды М.: вузкалістая (P. angustifolia), мяканькая (P. mollissima), няясная, або цёмная (P. obscura). Трапляюцца пераважна ў лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках.
Шматгадовыя травы з паўзучым карэнішчам. Сцёблы апушаныя простымі і залозістымі валаскамі. Кветкі 5-членныя, бэзавыя, ружовыя, сінія, фіялетавыя, у верхавінкавым суквецці завіток. Плод — арэшак. Трава М. мае дубільныя рэчывы. Лек., меданосныя, дэкар. расліны.