ме́дніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ме́дніцкі ме́дніцкая ме́дніцкае ме́дніцкія
Р. ме́дніцкага ме́дніцкай
ме́дніцкае
ме́дніцкага ме́дніцкіх
Д. ме́дніцкаму ме́дніцкай ме́дніцкаму ме́дніцкім
В. ме́дніцкі (неадуш.)
ме́дніцкага (адуш.)
ме́дніцкую ме́дніцкае ме́дніцкія (неадуш.)
ме́дніцкіх (адуш.)
Т. ме́дніцкім ме́дніцкай
ме́дніцкаю
ме́дніцкім ме́дніцкімі
М. ме́дніцкім ме́дніцкай ме́дніцкім ме́дніцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ме́дніцкі ме́дницкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вырабу або рамонту рэчаў з медзі і з іншых каляровых металаў.

2. у знач. наз. ме́дніцкая, ‑ай, ж. Майстэрня па рамонту або вырабу такіх рэчаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па вырабе і рамонце медных рэчаў.

|| прым. ме́дніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́дницкий ме́дніцкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАЛО́ВІЧ (Астафій) (Яўстафій) Багданавіч (каля 1520, Гродзеншчына — 1587),

дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, гуманіст, мецэнат-асветнік. З бел. шляхецкага роду Валовічаў. Скончыў Падуанскі ун-т. Падстароста берасцейскі (з 1550), пісар ВКЛ (1552—66), маршалак дворны, дзяржаўца медніцкі, староста магілёўскі, азярышчанскі, берасцейскі, кобрынскі, рэчыцкі. Падскарбі земскі (1561—66), падканцлер (1566—79), канцлер (з 1579) ВКЛ і кашталян трокскі (1569—79), віленскі (з 1579). Неаднаразова быў паслом у Маскве. Праціўнік аб’яднання ВКЛ з Каронай, адзін з лідэраў апазіцыі пры заключэнні Люблінскай уніі 1569. Актыўны ўдзельнік аграрнай, судова-адм. і інш. рэформаў 1550—60-х г., адзін з арганізатараў падрыхтоўкі Статута Вялікага княства Літоўскага 1566. Шмат зрабіў для пашырэння на Беларусі адукацыі, ведаў, кнігадрукавання. Быў апекуном бел.-літоўскага рэфармацыйнага руху. На яго сродкі заснавана Нясвіжская друкарня. Гуманістычна-хрысціянскі запавет «любові да бліжняга» ён пашыраў і на сваіх падданых — чэлядзь і сялян.

Літ.:

Саверчанка І. Астафей Валовіч: (Гіст.-біягр. нарыс). Мн., 1992.

т. 3, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ПЦІ,

службовыя асобы роду герба «Роля» («Крое») змененая ў ВКЛ. Родапачынальнік Копаць у 1447—53 служыў «рускім» пісарам у вял. кн. Казіміра IV. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:

Сідар Васілевіч (Копаць Васілевіч; ? — 1531), з 1506 служыў у велікакняжацкай канцылярыі Аляксандра і Жыгімонта I як «рускі» пісар, у 1524 — у канцылярыі вял. княгіні Боны, у 1520 адначасова маршалак гаспадарскі. Атрымаў ад Аляксандра шматлікія зямельныя падараванні. У 1510 намеснік жыжмарскі, у 1516 перавальскі, у 1527 дзяржаўца медніцкі, потым дарсунішскі. Лукаш Васілевіч (?—1621), брэсцкі падкаморы ў 1612, кашталян з 1615. Васіль Васілевіч (? — лют. 1636), падкаморы брэсцкі, кашталян навагрудскі з 1626. Ян Кароль (?—1.5.1681), староста брэсцкі ў 1652—65 і 1670—80, чашнік ВКЛ з 1656, падстолі ВКЛ у 1658, ваявода полацкі з 1658, кашталян трокскі з 1670. У 1660-я г. стаў дзяржаўцам дрыскім, бельскім, ковенскім, трымаў Гродзенскую эканомію. У паліт. дзейнасці цесна звязаны с П.Сапегам, М.К.Радзівілам, у 1664—65 падтрымліваў групоўку Пацаў. Францішак Аляксандр (? — пасля 1709), кашталян брэсцкі ў 1643—51. Юзаф (16.5.1762—1827), гл. Копаць Ю.

т. 8, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)