Медныя руды 7/117, 118; 12/20

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Медныя сплавы 2/402; 6/275; 7/117, 118; 10/22

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ДНЫЯ СПЛА́ВЫ,

сплавы на аснове медзі. Маюць да 50 % легіруючых элементаў: цынк, волава, алюміній, нікель, жалеза, марганец, берылій, крэмній, хром і інш. Вызначаюцца высокімі антыфрыкцыйнымі і антыкаразійнымі ўласцівасцямі, маюць добрыя электра- і цеплаправоднасць, пластычныя і трывалыя. Паводле асн. легіруючых кампанентаў падзяляюць на латунь (медна-цынкавыя сплавы), медна-нікелевыя сплавы і бронзу (М.с., легіраваныя рознымі хім. элементамі, акрамя цынку і нікелю).

т. 10, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ДНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,

адзін з відаў мікраўгнаенняў, які мае ў якасці мікраэлемента медзь у даступным для спажывання раслінамі выглядзе. У раслінах медзь уваходзіць у састаў ферментаў, удзельнічае ў працэсах дыхання; у аптымальных канцэнтрацыях паскарае рост і павышае ўстойлівасць раслін да засухі і захворванняў. Найб. пашыранае М.ў. — медны купарвас CuSO4∙5H2O мае 25,4% медзі, добра раствараецца ў вадзе (гл. Медзі злучэнні). Выкарыстоўваюць пераважна на асушаных тарфяна-балотных, пясчаных і супясчаных глебах пад пшаніцу, ячмень, авёс, цукр. буракі, гарох, злакавыя травы, водныя растворы — для перадпасяўной апрацоўкі насення і пазакаранёвай падкормкі.

Р.​У.​Васілюк.

т. 10, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́ДНЫЯ РУ́ДЫ,

прыродныя мінер. ўтварэнні (мінералы, горныя пароды), якія выкарыстоўваюцца ў прам-сці для здабычы медзі. Вядома больш за 200 медзьзмяшчальных мінералаў, але толькі каля 20 з іх утвараюць М.р. Гал. мінералы медзі ў сульфідных рудах (больш за 90% сусв. запасаў М.р.): хальказін, барніт і халькапірыт; у медна-нікелевых радовішчах — кубаніт; у акісленых рудах: купрыт, малахіт, брошантыт, азурыт, хрызакола і інш., а таксама медзь самародная. Радовішчы медзі падзяляюцца на 9 геолага-прамысл. тыпаў (медна-нікелевыя, медзістых пясчанікаў і сланцаў, медна-калчаданныя, медна-парфіравыя і інш.). Сярэдняя колькасць медзі у іх 0,3—5%. Найб. здабыча медзі ў Чылі, ЗША, Расіі, Казахстане, Канадзе, Замбіі, Аўстраліі.

У.​Я.​Бардон.

т. 10, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ме́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ме́дны ме́дная ме́днае ме́дныя
Р. ме́днага ме́днай
ме́днае
ме́днага ме́дных
Д. ме́днаму ме́днай ме́днаму ме́дным
В. ме́дны (неадуш.)
ме́днага (адуш.)
ме́дную ме́днае ме́дныя (неадуш.)
ме́дных (адуш.)
Т. ме́дным ме́днай
ме́днаю
ме́дным ме́днымі
М. ме́дным ме́днай ме́дным ме́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

медзякі́, -о́ў, адз. мядзя́к, медзяка́, м.

Медныя манеты, грошы.

Атрымаў цэлую жменю медзякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амія́чна-ме́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. амія́чна-ме́дны амія́чна-ме́дная амія́чна-ме́днае амія́чна-ме́дныя
Р. амія́чна-ме́днага амія́чна-ме́днай
амія́чна-ме́днае
амія́чна-ме́днага амія́чна-ме́дных
Д. амія́чна-ме́днаму амія́чна-ме́днай амія́чна-ме́днаму амія́чна-ме́дным
В. амія́чна-ме́дны (неадуш.)
амія́чна-ме́днага (адуш.)
амія́чна-ме́дную амія́чна-ме́днае амія́чна-ме́дныя (неадуш.)
амія́чна-ме́дных (адуш.)
Т. амія́чна-ме́дным амія́чна-ме́днай
амія́чна-ме́днаю
амія́чна-ме́дным амія́чна-ме́днымі
М. амія́чна-ме́дным амія́чна-ме́днай амія́чна-ме́дным амія́чна-ме́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

свінцо́ва-ме́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. свінцо́ва-ме́дны свінцо́ва-ме́дная свінцо́ва-ме́днае свінцо́ва-ме́дныя
Р. свінцо́ва-ме́днага свінцо́ва-ме́днай
свінцо́ва-ме́днае
свінцо́ва-ме́днага свінцо́ва-ме́дных
Д. свінцо́ва-ме́днаму свінцо́ва-ме́днай свінцо́ва-ме́днаму свінцо́ва-ме́дным
В. свінцо́ва-ме́дны (неадуш.)
свінцо́ва-ме́днага (адуш.)
свінцо́ва-ме́дную свінцо́ва-ме́днае свінцо́ва-ме́дныя (неадуш.)
свінцо́ва-ме́дных (адуш.)
Т. свінцо́ва-ме́дным свінцо́ва-ме́днай
свінцо́ва-ме́днаю
свінцо́ва-ме́дным свінцо́ва-ме́днымі
М. свінцо́ва-ме́дным свінцо́ва-ме́днай свінцо́ва-ме́дным свінцо́ва-ме́дных

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сярэ́брана-ме́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сярэ́брана-ме́дны сярэ́брана-ме́дная сярэ́брана-ме́днае сярэ́брана-ме́дныя
Р. сярэ́брана-ме́днага сярэ́брана-ме́днай
сярэ́брана-ме́днае
сярэ́брана-ме́днага сярэ́брана-ме́дных
Д. сярэ́брана-ме́днаму сярэ́брана-ме́днай сярэ́брана-ме́днаму сярэ́брана-ме́дным
В. сярэ́брана-ме́дны (неадуш.)
сярэ́брана-ме́днага (адуш.)
сярэ́брана-ме́дную сярэ́брана-ме́днае сярэ́брана-ме́дныя (неадуш.)
сярэ́брана-ме́дных (адуш.)
Т. сярэ́брана-ме́дным сярэ́брана-ме́днай
сярэ́брана-ме́днаю
сярэ́брана-ме́дным сярэ́брана-ме́днымі
М. сярэ́брана-ме́дным сярэ́брана-ме́днай сярэ́брана-ме́дным сярэ́брана-ме́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)