медалье́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, які вырабляе формы для адліўкі і чаканкі манет і медалёў.

|| прым. медалье́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медалье́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. медалье́р медалье́ры
Р. медалье́ра медалье́раў
Д. медалье́ру медалье́рам
В. медалье́ра медалье́раў
Т. медалье́рам медалье́рамі
М. медалье́ру медалье́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

медалье́р м., иск. медалье́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

медалье́р иск. медалье́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

медалье́р, ‑а, м.

Спецыяліст па вырабу форм для адліўкі і чаканні манет і медалёў.

[Фр. médailleur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

медалье́р

(фр. médailleur)

спецыяліст па вырабу форм для адліўкі і чаканкі манет і медалёў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

меда́льшчык, ‑а, м.

Тое, што і медальер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сакалоў М. (медальер) 7/116

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Юдзін С. (мастак-медальер) 7/116

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ФКА ((Kafka) Багуміл) (14.2.1878, Нова-Пака, Чэхія — 24.11.1942),

чэшскі скульптар, прадстаўнік сімвалізму. Вучыўся ў школе скульптараў і каменшчыкаў у Горжыцы, у Маст.-прамысл. школе (1896—98; выкладаў у 1916—25) і АМ (1898—1901; выкладаў з 1925) у Празе. У 1904—08 у Парыжы. Творчая манера адметная пошукамі прасторавай выразнасці, свабодай кампазіцый, жывапіснай пластычнасцю. Сярод работ: «Руіны жыцця» (1902), «Брукаўшчыкі», «Серна з дзіцянятамі», рэльеф «Пасля купання ў моры» (усе 1905), «Абуджэнне» (1905, 1926), «Зоркі гаснуць» (1906), праекты помнікаў К.​Гаўлічаку-Бораўскаму (1924), Я.​Жыжку (1931—34; устаноўлены ў 1950 у Празе) і інш. Працаваў як партрэтыст і медальер.

т. 8, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)