грамадская акцыя, прысвечаная памяці ахвяр Чарнобыльскай катастрофы 1986, праведзена 26.4.1989 у Мінску. Яе ўдзельнікі адзначылі 3-ю гадавіну чарнобыльскай бяды маўчаннем: гарэлі свечкі, званіў чарнобыльскі звон, прысутныя трымалі чорныя сцягі, харугвы са знакамі радыяцыйнай небяспекі, назвамі нас. пунктаў Беларусі, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Падобныя акцыі адбыліся таксама ў Бабруйску, Гомелі.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Schwéigeminute
f -, -n хвілі́на маўча́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
маўча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Манах, які даў зарок маўчання.
2. Пра маўклівага чалавека, а таксама пра чалавека, які з меркаванняў асцярогі не выказвае сваёй думкі, адмоўчваецца.
|| ж.маўча́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зашапта́цца, ‑шапчуся, ‑шэпчашся, ‑шэпчацца; зак.
Пачаць таптацца. // Пашаптацца. Людзі зашапталіся і пасля няёмкага маўчання загаварылі зноў.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчадрава́нне, ‑я, н.
Святкаванне шчадраца. — Не асуджаеш, Уладзімір Іванавіч, маю выдумку з шчадраваннем? — спытаў каваль пасля хвіліны маўчання.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тсс, выкл.
Выкарыстоўваецца як заклік да маўчання, цішыні. — Тсс!.. — прыклаў палец да вуснаў Біцюк. — А то яшчэ хто пачуе...Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ш-ш, выкл.
Разм.
1. Ужываецца як заклік да цішыні, маўчання, спакою і пад.
2. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння гукаў, якія ўтвараюцца пры шыпенні, і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нездаро́віцца, ‑віцца; безас.незак.
Пра адчуванне недамагання. — Адпусціў бы, Міхаль, ты мяне дахаты, — кажу, — жонцы з вечара нездаровілася.Сачанка.— Можа, табе нездаровіцца? — пасля кароткага маўчання пытае Лабановіч. Ліда нічога не адказвае.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
секво́я, ‑і, ж.
Гіганцкае хваёвае дрэва, якое расце ў Паўночнай Амерыцы. Секвоі, піхты, кедры, і кляны, І сосны крымскія, і кіпарысы, — Свае гады лічылі не яны, Не помняць, як даўно тут прыжыліся.Свірка.Між абвугленых чорных секвой раскаціўся сувой маўчання.Макарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)