МАЮ́СКУЛЬНАЕ ПІСЬМО́ (ад лац. majusculus крыху большы),

алфавітнае пісьмо, якое складаецца з вял. літар (маюскул). Да М.п. адносілася стараж. грэч. і лац. эпіграфічнае пісьмо. Рукапіснае лац. пісьмо захоўвала маюскульны характар да 2 ст. (гл. таксама Мінускульнае пісьмо).

т. 10, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маю́скульны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. маю́скульны маю́скульная маю́скульнае маю́скульныя
Р. маю́скульнага маю́скульнай
маю́скульнае
маю́скульнага маю́скульных
Д. маю́скульнаму маю́скульнай маю́скульнаму маю́скульным
В. маю́скульны (неадуш.)
маю́скульнага (адуш.)
маю́скульную маю́скульнае маю́скульныя (неадуш.)
маю́скульных (адуш.)
Т. маю́скульным маю́скульнай
маю́скульнаю
маю́скульным маю́скульнымі
М. маю́скульным маю́скульнай маю́скульным маю́скульных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маю́скульны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маюскулаў; проціл. мінускульны. Маюскульнае пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІНУ́СКУЛЬНАЕ ПІСЬМО́ (ад лац. minusculus вельмі малы),

алфавітнае пісьмо, якое складаецца з малых літар (мінускул). Узнікла ў 2 ст. ў лац. рукапісным пісьме, у 3 ст. выцесніла маюскульнае пісьмо.

т. 10, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)