ма́чаха

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ма́чаха ма́чахі
Р. ма́чахі ма́чах
Д. ма́часе ма́чахам
В. ма́чаху ма́чах
Т. ма́чахай
ма́чахаю
ма́чахамі
М. ма́часе ма́чахах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ма́чаха ж. ма́чеха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мачаха

т. 10, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ма́чаха, -і, ДМ -часе, мн. -і, -чах і ма́чыха, -і, ДМ -чысе, мн. -і, -чых, ж.

Няродная маці, жонка бацькі ў адносінах да яго дзяцей ад папярэдняга шлюбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́чаха ж Stefmutter f -, -mütter

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мачаха

Том: 17, старонка: 291.

img/17/17-291_1399_Мачаха.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Ма́чаха, ма́чыха, ма́ччыха, ма́чоха, ма́чэха, ма́чуха ’няродная маці’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Бес.; КЭС, лаг.; Мат. Гом.). Укр. мачоха, рус. ма́чеха, ма́чиха, ст.-рус. мачеха, мачиха, мащеха; польск., луж. macocha, каш. macecha, чэш. macecha, macocha, славац. macocha, славен. máčeha, серб.-харв. ма̏ћеха, ма̏ћаха, ма̏ћуха, макед. маштеа, маќеа, маќева, балг. ма́штеха, маштиха. Прасл. matjexa, якое з mati, утворана пры дапамозе экспрэсіўных суфіксаў ‑exa, ‑oxa, ‑uxa, ‑ixa (Фасмер, 2, 586; Бязлай, 2, 159). Аднак Зомер (IF, 11, 54) мяркуе, што зыходнай формай будзе параўнальная ступень лексемы māter‑*matrjesī. Бел. мачохамачаха’ (Кліх, Маш.) мае націск на ‑о‑ пад уплывам польск. мовы. Сюды ж драг. ма́чоха ’трама’ (Нар. сл.), малар. ’самая тоўстая лёстка ў драбіне воза’ (Нар. словатв.) і ма́чоха, ма́чуха ’папярочны край берда’ (Уладз.), паўд.-гом. ма́тчыха, ма́чуха ’тс’ (ЛАПП).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́чаха, ‑і, ДМ ‑часе і ма́чыха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.

Жонка бацькі ў адносінах да дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродная маці. Іна бліснула на мачаху злоснымі вачамі, але тая не заўважыла гэтага позірку, бо ўся яе ўвага была аддадзена Анатолю. Ваданосаў. Маці ў нас даўно ўжо няма, .. [бацька] гадаваў нас адзін, не пажадаўшы пасля яе смерці прывесці ў хату мачыху. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́чыха гл. мачаха.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́чыха ж., см. ма́чаха

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)