мацюка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што (разм.).

Лаяць матам².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мацюка́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мацюка́ю мацюка́ем
2-я ас. мацюка́еш мацюка́еце
3-я ас. мацюка́е мацюка́юць
Прошлы час
м. мацюка́ў мацюка́лі
ж. мацюка́ла
н. мацюка́ла
Загадны лад
2-я ас. мацюка́й мацюка́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мацюка́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мацюка́ць несов. матери́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мацюка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Лаяць матам ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матери́ть несов., прост. мацюга́ць, мацюка́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мацюкну́ць

‘аднакратны дзеяслоў да мацюкаць (каго-небудзь, што-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. мацюкну́ мацюкнё́м
2-я ас. мацюкне́ш мацюкняце́
3-я ас. мацюкне́ мацюкну́ць
Прошлы час
м. мацюкну́ў мацюкну́лі
ж. мацюкну́ла
н. мацюкну́ла
Загадны лад
2-я ас. мацюкні́ мацюкні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час мацюкну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Мацю́г, мацю́к, мацю́х ’мат’, мацюжыцца, мацюкацца ’лаяцца (матам), зневажаць’, драг. матюке́ гну́тэ, гом. мацюка́ць ’лаяць матам’ (ТСБМ, ТС, Нар. Гом., Юрч.; в.-дзв., навагр., Сл. ПЗБ; КЭС). Усходнеславянскае. Паводле лінгвагеаграфіі пашырэння, можна меркаваць аб распаўсюджванні лексем з паўн.-рус. тэрыторыі (гл. СРНГ, 18, 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)