мау́н бот. валяр’я́н, -ну м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
валяр’я́н, -ну м., бот. валерья́на ж., мау́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Валяр’я́н ’травяністая лекавая расліна, Valeriana officinalis L.’ (БРС, КЭС, Сцяшк. МГ, Кіс.). Іншыя назвы: маун, аўрыян, дуброўка, капроўнік лесавы, грудоўка. Рус. валериана, укр. валеріана, польск. waleriana, в.-луж. bałdrijan, н.-луж. bandrija, славац. valeriána, балг. валериан, серб.-харв. валерја́на. Да лац. valeriana < Valeria ’назва мясцовасці’ (Фасмер, 1, 269; Шанскі, 1, В, 11).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛЯР’Я́Н,
маун (Valeriana), род кветкавых раслін сям. валяр’янавых. Больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. Амерыцы, таксама ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі пашыраны валяр’ян лекавы (V. officinalis), у межах якога вылучаюць больш дробныя віды. Расце на сырых лугах, балотах, па берагах рэк, азёр і канаў, у забалочаных лясах і хмызняках, культывуецца як лек. расліна. Таксама трапляецца вельмі рэдкі рэліктавы від — валяр’ян двухдомны (V. dioica), занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь. У Цэнтр. бат. садзе АН як дэкар. і лек. (заменнік валяр’яну лекавага) расліна інтрадукаваны валяр’ян ліпалісты (V. tiliifolia).
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй ч. галінастым сцяблом выш. 5—100 см і тоўстым карэнішчам з мноствам каранёў, таксама паўкусты, кусты і ліяны. Сцябловае лісце супраціўнае, цэласнае, трайчастае або няпарнаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружаватыя, бэзаватыя, радзей белыя, у складаных шчыткападобна-мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях. Плод — дробная сямянка з лятучкай. Лек. (заспакаяльны, процісутаргавы, проціспазмалітычны і проціглісны сродак, карані і прэпараты з іх выкарыстоўваюць у медыцыне), дэкар. і меданосныя расліны. Маюць эфірны алей, арган. к-ты, алкалоіды (валярын, хацінін), гліказіды, смолы, дубільнікі, цукры і інш.
т. 3, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)