матылько́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. матылько́вы матылько́вая матылько́вае матылько́выя
Р. матылько́вага матылько́вай
матылько́вае
матылько́вага матылько́вых
Д. матылько́ваму матылько́вай матылько́ваму матылько́вым
В. матылько́вы (неадуш.)
матылько́вага (адуш.)
матылько́вую матылько́вае матылько́выя (неадуш.)
матылько́вых (адуш.)
Т. матылько́вым матылько́вай
матылько́ваю
матылько́вым матылько́вымі
М. матылько́вым матылько́вай матылько́вым матылько́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

матылько́вы мотылько́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

матылько́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да матылька, матылькоў, належыць ім. Матыльковыя крыльцы.

2. у знач. наз. матылько́выя, ‑ых. Тое, што і бабовыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матылёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.

Насякомае з дзвюма парамі крылаў, пакрытых рознакаляровым пылком.

Капусны м.

|| прым. матылько́вы, -ая, -ае.

Сямейства матыльковых (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мотылько́вый матылько́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛЮЦЭ́РНА (Medicago),

род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Амерыцы. У культуры каля 8 тыс. гадоў. На Беларусі 3 дзікарослыя віды. Найб. вядомая Л. хмелепадобная (M. lupulina), расце ў пасевах, на схілах, засмечаных мясцінах. У культуры 2 віды Л.: пасяўная, або сіняя (M. sativa), і жоўтая, або серпападобная (M. falcata).

Адна- і шматгадовыя травы, радзей паўкусты і кусты. Сцёблы галінастыя. Каранёвая сістэма стрыжнёвая. даўж. да 5 м і болей. На каранях знаходзяцца клубеньчыкавыя бактэрыі. Лісце трайчастае з прылісткамі. Кветкі ў гронкападобных або галоўчатых суквеццях. Вяночак матыльковы. Плод — струк. Лек., алейныя, сідэральныя і меданосныя расліны.

У.​П.​Пярзднеў.

Люцэрна. 1 — пасяўная; 2 — жоўтая.

т. 9, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

motylkowy

1. матыльковы; падобны да матылька;

styl motylkowy спарт. стыль батэрфляй;

2. перан. лёгкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)