Масляністая ліфляндская (сорт грушы) 2/502

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Масляністая лошыцкая (сорт грушы) 4/46—47 (укл.), 47; 7/68; 9/313; 12/516

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАСЛЯНІ́СТАЯ ЛО́ШЫЦКАЯ,

асенні сорт грушы Беларускага НДІ пладаводства. Атрыманы ад сяўбы насення сорту Добрая Луіза свабоднага апылення. Пашыраны і перспектыўны для вырошчвання ва ўсіх абласцях рэспублікі акрамя Віцебскай.

Дрэва сярэднярослае. крона пірамідальная, даволі густая. Пладаносіць на 4—5-ы год. Сорт дастаткова зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы. Плады (да 120 г) зеленавата-жоўтыя з ружова-чырв. румянцам. Мякаць белая, дробназярністая, масляністая, сакавітая, салодкая з невял. кіслінкай. Захоўваецца каля месяца.

М.​Р.​Мялік.

Масляністая лошыцкая.

т. 10, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСЛЯНІ́СТАЯ ЛЕ́ТНЯЯ,

сорт грушы народнай селекцыі. Перспектыўны для аматарскага садоўніцтва ў паўд.-зах. і паўд. зонах Беларусі.

Дрэва моцнарослае, крона шырокапірамідальная, густая. Пладаносіць на 6—7-ы год. Сорт сярэднезімаўстойлівы. адносна ўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы, часам, пашкоджваецца пладовай гніллю. Плады буйныя (140—160 г), жаўтавата-зялёныя з невял. буравата-чырв. румянцам. Мякаць белая, сакавітая. дробназярністая. масляністая, салодкая. Захоўваецца каля 2 тыдняў.

М.​Р.​Мялік.

т. 10, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гліцэры́на, -ы, ж.

Бясколерная масляністая вадкасць, якую атрымліваюць з тлушчаў для медыцынскіх і тэхнічных мэт.

|| прым. гліцэры́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масляні́сты, -ая, -ае.

1. У склад якога ўваходзіць масла.

Масляністая вадкасць.

2. перан. Які мае мяккі бляск.

Масляністыя вочы.

|| наз. масляні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэазо́т, -у, Мо́це, м.

Прадукт сухой перагонкі драўніны — масляністая вадкасць з пахам драўніннага дзёгцю, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы.

|| прым. крэазо́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лізо́л, ‑у, м.

Масляністая вадкасць чырвона-бурага колеру, якая ўжываецца для дэзінфекцыі.

[Грэч. lysis — растварэнне і лац. oleum — алей.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

масляні́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. масляні́сты масляні́стая масляні́стае масляні́стыя
Р. масляні́стага масляні́стай
масляні́стае
масляні́стага масляні́стых
Д. масляні́стаму масляні́стай масляні́стаму масляні́стым
В. масляні́сты (неадуш.)
масляні́стага (адуш.)
масляні́стую масляні́стае масляні́стыя (неадуш.)
масляні́стых (адуш.)
Т. масляні́стым масляні́стай
масляні́стаю
масляні́стым масляні́стымі
М. масляні́стым масляні́стай масляні́стым масляні́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

хлара́л, ‑у, м.

Бясколерная масляністая вадкасць з рэзкім пахам, якая атрымліваецца ў выніку хларавання спірту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)