ма́сла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ма́сла ма́слы
Р. ма́сла ма́сел
ма́слаў
Д. ма́слу ма́слам
В. ма́сла ма́слы
Т. ма́слам ма́сламі
М. ма́сле ма́слах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ма́сла, -а, н.

1. Харчовы тлушч, атрыманы збіваннем смятанкі або смятаны.

Топленае м.

2. Тлустае рэчыва мінеральнага паходжання.

Змазачнае м.

Масла масленае — пра таўталогію, паўтарэнне чаго-н.

Падліць масла ў агонь — абвастрыць якія-н. непрыязныя адносіны, пачуцці.

Як па масле — лёгка, без цяжкасцей.

|| прым. ма́слены, -ая, -ае.

Масленая пляма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́сла ср., в разн. знач. ма́сло;

то́пленае м. — топлёное ма́сло;

мінера́льнае м. — минера́льное ма́сло;

парафі́навае м. — парафи́новое ма́сло;

зма́зачнае м. — сма́зочное ма́сло;

як па ~ле — как по ма́слу;

падлі́ць м. ў аго́нь — подли́ть ма́сла в ого́нь;

~лам ма́заць — угожда́ть, льстить;

як ~лам па душы́ — как (бу́дто) ма́слом по душе́;

м. ма́сленае — ма́сло ма́сляное;

ку́кіш з ~лам — ку́киш с ма́слом;

~лам ка́шу не сапсуе́шпосл. ма́слом ка́шу не испо́ртишь;

пла́ваць як сыр у ~ле — ката́ться как сыр в ма́сле;

пайсці́ як па ~ле — пойти́ как по ма́слу

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́сла, ‑а, н.

1. Харчовы тлушч, які атрымліваюць збіваннем смятанкі або смятаны. Топленае масла. □ Гасцей частуе гаспадыня І на ўсіх чыста вокам кіне, То сыр, то масла ім падносіць. Колас. — Дайце, я буду масла біць, — кажу я бабе Іванісе і забіраю ў яе бойку. Васілевіч.

2. Тлустае рэчыва, якое здабываюць з мінеральных рэчываў. Змазачнае масла. Парафінавае масла.

•••

Купарваснае масла — устарэлая назва канцэнтраванай сернай кіслаты.

Качацца як сыр у масле гл. качацца.

Кукіш з маслам гл. кукіш.

Масла масленае — пра таўталогію, паўтарэнні ў азначэнні чаго‑н.; адно і тое, тое самае.

Падліць масла ў агонь гл. падліць.

Як маслам па сэрцы — вельмі прыемна.

Як па масле — лёгка, добра, без ніякіх цяжкасцей (ідзе, атрымліваецца і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́сла н

1. Btter f -; (сметанко́вае) ма́сла Tfelbutter f -;

то́пленае ма́сла Schmlzbutter f;

біць ма́сла bttern vi;

2. тэх Öl n -s, -e; Maschnenöl n;

кача́цца як сыр у ма́сле ́≅ lben wie die Mde im Speck;

падлі́ць ма́сла ў аго́нь Öl ins Fuer geßen [schütten];

як па ма́сле es geht wie geschmert [wie am Schnürchen];

як ма́слам па сэ́рцы ußerordentlich ngenehm, ine Whltat

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ма́сла, ма́сло ’харчовы тлушч са смятанкі ці смятаны’, ’мінеральнае тлустае рэчыва’ (ТСБМ, Бес., Яруш., Вешт., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр., рус. ма́сло, ст.-рус. масло, польск. masło, н.-луж. masło, чэш. maslo, славац. maslo, славен. máslo, серб.-харв. ма̏сло, макед. масло, ст.-слав. масломасла’. Прасл. maslo < maz‑slo, утворанае ад mazati ’мазаць’ (гл.) (Бернекер, 2, 23; Фасмер, 2, 578). Масла, выкарыстоўвалася старажытнымі славянамі як мазь, якой націралі цела, валасы; некаторыя народы ім мазалі калёсы. Аналагічна ў германцаў: ст.-в.-ням. anchoмасла’, роднаснае да лац. unguentum ’мазь’ (Махэк₂, 353). Сюды ж ма́слены ’які з масла, падобны на масла’ (ТСБМ, Кліх), ’ліслівы’, ма́сліцца ’блішчаць, ільсніцца’, ’лашчыцца’, ’валаводзіцца, няньчыцца, цацкацца’, ма́сліць ’задобрываць, схіляць ласкамі і падарункамі’ (Нас., ТСБМ; жлоб., Нар. словатв.) і ўтворанае ад якаснага прыметніка масленіцца (Васілеўскі, БЛ, 10, 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

масла...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. масла, маслены, напр.: маслаадстойнік, маслабак, маслаёмістасць, маслазаправачны, маслазбівальны, масланаліўны, маслапомпа, маслараспыляльнік, масласепаратар, маслафасовачны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

масла...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «маслены», «масла», напрыклад: маслаправод, маслазавод, маслабойня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нафтавае масла 3/437, гл. Мінеральнае масла

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Масла мінеральнае 8/606

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)