маскі́ты мн., воен., разг. моски́ты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маскіты 4/178; 7/60—61, 441

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАСКІ́ТЫ (ісп. mosquito ад лац. musca муха; Phlebotomidae),

сямейства даўгавусых двухкрылых насякомых. 4 роды, больш за 500 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў месцах з цёплым кліматам. Жывуць у норах жывёл, пячорах, расколінах скал, дуплах дрэў, пабудовах. Актыўныя ў прыцемку і ўначы. У складзе гнюсу. Могуць быць пераносчыкамі маскітнай ліхаманкі, лейшманіёзаў і інш.

Даўж. да 4 мм. Цела ўкрыта жоўтымі або шэрымі валаскамі. Крылы шырокія, завостраныя на канцах, прыўзнятыя над целам. Вусікі 16-членікавыя. хабаток доўгі. тонкі. Самцы кормяцца сокамі раслін, самкі — крывасмокі. Укусы М. моцна свярбяць, часам балючыя. Лічынкі жывуць і кормяцца ва ўмерана вільготнай глебе. багатай арган. рэшткамі, у норах, гнёздах.

А.​В.​Дзерункоў.

Маскіт.

т. 10, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

маскі́ты1

(ісп. mosquito, ад лац. musca = муха)

сямейства крывасосных паўднёвых насякомых атрада двухкрылых, якія пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маскі́ты2

(англ. mosquito-fleet = маскітны флот, ад ісп. mosquito = маскіт)

сукупнасць невялікіх быстраходных ваенных суднаў, прызначаных для баявых дзеянняў вялікімі групамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маскі́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. маскі́т маскі́ты
Р. маскі́та маскі́таў
Д. маскі́ту маскі́там
В. маскі́та маскі́таў
Т. маскі́там маскі́тамі
М. маскі́це маскі́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

маскі́т, ‑а, М ‑кіце, м.

1. Крывасоснае паўднёвае насякомае атрада двухкрылых.

2. толькі мн. (маскі́ты, ‑аў). Спец. разм. Быстраходныя ваенныя караблі, прызначаныя для баявых дзеянняў вялікімі групамі.

[Ісп. mosquito ад лац. musca — муха.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛЕЙШМАНІЁЗЫ,

група інфекцыйных захворванняў скуры, якія выклікаюць жгуцікавыя прасцейшыя з роду лейшманій. Крыніца інфекцыі — грызуны і хворыя людзі; пераносчыкі — маскіты. Адрозніваюць 2 клінічныя формы — гарадскую і сельскую. Вылучаюць стадыі бугарка, язвы і рубцавання. Лячэнне тэрапеўтычнае.

Н.​З.​Ягоўдзік.

т. 9, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРБАВІ́РУСЫ,

група РНК-змяшчальных вірусаў пазваночных жывёл і чалавека, якія пераносяцца членістаногімі крывасмокамі (кляшчы, камары, маскіты, макрацы). Вядома больш за 300 арбавірусаў, з якіх патагенныя для чалавека каля 80. Выклікаюць арбавірусныя хваробы. На Беларусі вядомы зах. кляшчовы энцэфаліт, ліхаманка Зах. Ніла.

т. 1, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

флебато́мусы

(ад гр. phleps, -ebos = жыла + tomos = уедлівы)

тое, што і маскіты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)