МАСАРЭ́НКА (Алесь) (Аляксандр Герасімавіч; н. 12.4.1938, в. Ходарава Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1966). Працаваў у Слаўгарадскім райкоме камсамола, у школе-інтэрнаце, на Бел. радыё, у выд-вах, на кінастудыі «Беларусьфільм», у час. «Маладосць», «Полымя» і інш. У 1992—98 рэдактар час. «Першацвет». Друкуецца з 1962. У аўтабіягр. аповесці «На бабровых тонях» (1971) героі — землякі і родзічы аўтара, руплівыя гаспадары сваёй зямлі. Зб. апавяданняў і аповесцей «Журавіны пад снегам» (1976) пра першае пасляваен. пакаленне, якое спазнае радасць працы, любові да роднай зямлі. Раман «Баргузінскае лета» (1982) прысвечаны будаўнікам БАМа. Творы М. вылучаюцца актуальнасцю тэматыкі, пранікненнем у псіхалогію персанажаў, багаццем мовы, апавядальніцкім майстэрствам.

Тв.:

Сонца майго дня. Мн., 1988;

Пакуль не завялі кветкі. Мн., 1994.

У.​В.​Гніламёдаў.

т. 10, с. 166

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вірласты ’вірлавокі’ (КТС, А. Масарэнка). Утворана ад наз. ві́рла пры дапамозе суф. ‑аст‑ы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лавок ’прыстасаванне для лоўлі баброў’ (КТС, А. Масарэнка). Утварэнне з суф. -ок (< ‑окъ) ад лоу (< прасл. !!!оиъ). Да лавіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго.

Спужаць, спудзіць. [Бабрам] ёсць дзе, калі хто папудзіць, хавацца — у рэчку. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саракавы́, ‑ая, ‑ое.

Ліч. парадк. да сорак. Саракавы нумар. □ Загналі.. [дзяўчаты] кароў у лес, у саракавы квартал. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лубуя́тнік ’ліпавыя палкі, з якіх абадрана кара’ (Бяльк.). Утворана ад лу́бʼе і суфікса ‑ятнік, які служыць для абазначэння месца, памяшкання. Параўн. аналагічнае значэнне ў лексемы лубяк (Масарэнка, КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навыру́нку ’навідавоку’ (?): Тут, у нас, любы чалавек навырунку, відзен увесь (Масарэнка). Няясна; магчыма, звязана з навыр (Бяльк.), якое можа мець значэнне ’на двор’; тады першаснае значэнне ’як на двары’ (відаць). Гл. на́вар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стаўбуні́цца, ‑ніцца; незак.

Абл. Узнімацца слупам (пра дым, зямлю). Скрозь над дахамі стаўбуняцца дымы — усё роўна як зімою ў ціхі марозны ранак. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крушы́ннік, ‑у, м.

Дрэвы, кусты крушыны; зараснік крушыны. Урэшце прадраліся на квартальную лінію, напаўзарослую крушыннікам і малінаю. Масарэнка. Крушыннік згусціўся над самаю ручаінаю. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караты́ш, ‑а, м.

Разм. Пра чалавека невысокага росту. Пецька, дармо што і каратыш, і нават з жыватком такім-сякім, але ж таксама не адставаў. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)