марэ́нга

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. марэ́нга марэ́нга
Р. марэ́нга марэ́нга
Д. марэ́нга марэ́нга
В. марэ́нга марэ́нга
Т. марэ́нга марэ́нга
М. марэ́нга марэ́нга

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

марэ́нга, прым., нязм.

Чорны з шэрым адценнем.

Касцюм м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

марэ́нга нескл.

1. прил. маре́нго;

2. сущ. маре́нго ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

марэ́нга, нескл., н.

1. Тканіна чорнага колеру з белымі варсінкамі.

2. у знач. нязм. прым. Чорнага колеру з сіваватым адлівам.

[Іт. marengo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марэ́нга

(іт. marengo, ад Marengo = назва паселішча ў паўночнай Італіі)

тканіна чорнага колеру з белымі або шэрымі варсінкамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маре́нго

1. сущ. марэ́нга нескл., ср.;

2. прил. марэ́нга неизм.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЛІГУРЫ́ЙСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА,

дзяржава ў Італіі ў 1797—1805. Створана на тэр. Генуэзскай рэспублікі пасля акупацыі яе франц. войскамі. Мела канстытуцыю (1797), складзеную на ўзор франц. канстытуцыі 1795. Тэр. Л.р. была арэнай барацьбы паміж Аўстрыяй і Францыяй. Пасля Італьянскага паходу Суворава 1799 Аўстрыя заняла Паўн. Італію, у т.л. на кароткі час у 1800 і Л.р. Пасля разгрому аўстр. войск у бітве каля Марэнга Л.р. фактычна кіраваў (да ліп. 1802) напалеонаўскі ген. Дзежан. У 1805 далучана да франц. імперыі, паводле рашэнняў Венскага кангрэса 1814—15 — да Сардзінскага каралеўства.

т. 9, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)